Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі перададуць Украіне яшчэ пяць украінцаў. Іх вызвалілі разам з беларускімі палітвязьнямі


Уладзімір Зяленскі. Архіў
Уладзімір Зяленскі. Архіў

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што неўзабаве ўлады Беларусі перададуць яшчэ пяць украінцаў, вызваленых пасьля перамоў 12-13 сьнежня паміж Аляксандрам Лукашэнкам і спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам.

У публікацыі, якую Зяленскі зрабіў у сваім Telegram-канале, адзначаецца, што гэты цывільныя грамадзяне, якія знаходзіліся ў Беларусі і былі вызваленыя пры пасярэдніцтве ЗША.

У той жа час зь інфармацыі ўкраінскага прэзыдэнта незразумела, перададзеныя яны ўкраінскаму боку ці яшчэ не. Зяленскі паведаміў, што кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Беларусі Кірыла Буданаў «далажыў пра дэталі падрыхтоўкі спэцыяльнага захаду для вызваленьня цывільных, якія знаходзіліся ў Беларусі».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG