Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз намінаваў новага кіраўніка дэлегацыі ў Беларусі


Дырк Шубэль з былой кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта Беларусі Тацянай Караткевіч, архіўнае фота

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях вонкавай палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні 9 ліпеня абвясьціла аб шэрагу намінацый на высокія пасады.

У прыватнасьці кіраўніком дэлегацыі ЭЗ у Беларусі намінаваны Дырк Шубэль. Год таму ён наведваў Беларусь у складзе дэлегацыі Эўразьвязу. На той момант ён быў кіраўніком аддзелу двухбаковых дачыненьняў з краінамі «Ўсходняга партнэрства» Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў.

Афіцыйна на пасаду ён мае быць прызначаны пасьля атрыманьня агрэману ад беларускага боку.

Цяперашняя кіраўніца дэлегацыі ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын намінаваная на пасаду кіраўніцы дэлегацыі ў Армэніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG