Сачыце за абнаўленьнямі
Эўрапейскія журналісты і палітыкі сталі мішэнямі новай хвалі кібэратакаў, за якімі, імаверна, стаіць расейская ФСБ.
Эўразьвяз рыхтуе новыя захады, якія не дазволяць расейскім і беларускім спартоўцам выступаць пад нацыянальнымі сьцягамі і са сваёй сымболікай на спаборніцтвах у краінах-чальцах ЭЗ. У бліжэйшыя месяцы там пройдуць міжнародныя турніры.
Эўразьвяз прыняў новы пакет санкцый супраць Расеі. Зь Беларусьсю пашырэньне абмежаваньняў наўпрост не зьвязанае, але ўскосна тычыцца яе.
Белы дом распрацаваў плян стварэньня эўрапейскай сыстэмы бясьпекі, а таксама гарантый бясьпекі для Ўкраіны, у той час як адміністрацыя Трампа рыхтуецца да трохбаковых мірных перамоваў з Украінай і Расеяй у Абу-Дабі.
5 лістапада ў Бруселі адбыліся дэбаты дэпутатаў Эўрапарлямэнту, прысьвечаныя росту транснацыянальных рэпрэсій, арганізаваных дыктатарскімі краінамі, у тым ліку Беларусьсю.
Армэнія можа афіцыйна падаць заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз у 2027 ці 2028 годзе, заявіў прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашыньян, якога цытуе Euronews.
У нядзелю жыхары Баўгарыі галасуюць у другім туры выбараў прэзыдэнта краіны. На гэтую ў асноўным цырыманіяльную, але важную пасаду прэтэндуюць Іліяна Ётава, якая заклікае да дыялёгу з Расеяй, і больш крытычны да Расеі Андрэй Гюраў.
У чарговы раз у палітыцы абмяркоўваюць, ці ёсьць ціск Злучаных Штатаў на Літву ў «калійнай справе».
Карэспандэнт Свабоды правёў тры дні на галоўнай польскай канфэрэнцыі аб усходняй палітыцы краіны, каб даведацца, што польскія палітыкі і экспэрты казалі пра Беларусь — публічна і ў кулюарах.
Барташ Ціхоцкі быў адным з удзельнікаў папярэдняга палітычнага пацяпленьня ў адносінах Польшчы і Беларусі, якое скончылася ў 2020 годзе. Цяпер былы віцэ-міністар замежных справаў і былы амбасадар Польшчы ва Ўкраіне лічыць, што Варшава тады зрабіла памылковыя высновы з тагачаснага досьведу.
Каардынатар праграмы «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі» Юры Губарэвіч паведаміў Свабодзе, што ў канцы 2026 году гэтая ініцыятыва пачынае новую адукацыйную праграму пад назвай «Агенты пераменаў: місія выканальная».
Кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў Радыё Свабода, што Эўразьвяз павінен актывізаваць дыпляматычныя намаганьні дзеля вызваленьня беларускіх палітвязьняў. Адначасова ён ня бачыць падставаў для зьмякчэньня санкцыйнай палітыкі ў дачыненьні Менску.
Дагэтуль, нават праз 35 гадоў незалежнасьці Славеніі, Сэрбія трымае засакрэчанымі шматлікія архівы розных службаў пра славенцаў.
У Міляне масавая акцыя супраць высокіх коштаў жыцьця, цэнаў на паліва і падаткаў перарасла ў вулічныя сутыкненьні з паліцыяй і пагромы. Эпіцэнтрам беспарадкаў стаў пляц Дуома перад Мілянскай катэдрай і прылеглыя вуліцы. Падобныя сутыкненьні адбыліся таксама ў Турыне, Балёньні і Бэргама.
У Францыі, дзе 17 кастрычніка пратэсты супраць зьніжэньня ўзроўню жыцьця ў шэрагу мясьцін перарасьлі ў беспарадкі, затрымалі каля 1200 іх удзельнікаў. Гэта апошнія зьвесткі Міністэрства ўнутраных справаў. Каля 150 паліцыянтаў атрымалі раненьні.
Лукашэнка асудзіў акцыі пратэсту ў Францыі і фактычна падтрымаў дзейнасьць францускіх уладаў, бо, паводле ягоных уяўленьняў, любая ўлада — па вызначэньні зьява сакральная. І таму замах на яе — гэта блюзьнерства.
Рэзка абвастраецца сытуацыя на мяжы Беларусі з Латвіяй. Міграцыйны ціск зь беларускага боку набыў новыя формы і цяпер суправаджаецца дзеяньнямі ўзброеных людзей. На тле напружанасьці ва Ўсходняй Эўропе такія інцыдэнты павялічваюць рызыку ўзброенага сутыкненьня і далейшай эскаляцыі паміж дзяржавамі.
Пра падрыхтоўку рашэньня паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.
Урад Чэхіі на сваім паседжаньні 5 кастрычніка прыняў рашэньне дазволіць некаторым грамадзянам Беларусі рабіць запрашэньні для сваіх родных на кароткатэрміновыя чэскія візы.
Галоўная пагроза для беларускай незалежнасьці — не Лукашэнка, а слабасьць Беларусі ў адносінах з Расеяй, лічыць былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы, палкоўнік Пётар Краўчык.
Нямеччына дае Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі коштам больш за мільярд эўра, які ўключае фінансаваньне сумеснай вытворчасьці дронаў-перахопнікаў, заявіў нямецкі канцлер Фрыдрых Мэрц падчас візыту ў Кіеў.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц прыбыў у Кіеў зь неанансаваным візытам.
На выбарах у Латвіі перамог правацэнтрысцкі «Абʼяднаны спіс» цяперашняга прэмʼер-міністра Андрыса Кулбэргса. Яна мае найлепшы вынік за ўсё гісторыю парлямэнцкіх выбараў у Латвііі пасьля аднаўленьня незалежнасьці.
Былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы Пётар Краўчык заявіў, што польская замежная выведка не займалася дзейнасьцю Сьцяпана Пуцілы і праекту NEXTA ў 2020 годзе, бо яны знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы і належалі да кампэтэнцыі іншых спэцслужбаў.
У вялікім інтэрвію Свабодзе былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы Пётар Краўчык выказаў вэрсію, што Расея магла выкарыстаць свой уплыў у беларускіх спэцслужбах, каб справакаваць кровапраліцьце ў 2020 годзе і адрэзаць Беларусь ад Захаду.
Трэцяга кастрычніка ў Празе адбудзецца Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак Чэхіі, на якую, паводле аргкамітэту, зарэгістраваліся ўжо больш за 100 чалавек.
Грамадзяне яшчэ дзьвюх краін трапілі разам зь беларусамі ў сьпіс і змогуць прыяжджаць у Чарнагорыю толькі ў выпадку атрыманьня візы.
Гэтая заява прагучала пасьля паведамленьня пра сустрэчу паміж кіраўнікамі МЗС Беларусі і Польшчы Максімам Рыжанковым і Радославам Сікорскім.
Супрацоўнікі Ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і тэрарызмам Румыніі затрымалі былога кандыдата ў прэзыдэнты Кэліна Джарджэску, паведаміў румынскі тэлеканал Digi24.
У Нямеччыне 20 верасьня праходзяць выбары ў парлямэнты дзьвюх фэдэральных земляў — Бэрліну і Мэкленбургу — Пярэдняй Памэраніі. Вынікі галасаваньня будуць мець значэньне ня толькі для рэгіянальнай палітыкі, але і для канцлера Фрыдрыха Мэрца.
Магчымасьць «вялікай вайны» ў Эўропе абмяркоўваюць усё актыўней. Падчас закрытай беларуска-ўкраінскай экспэртнай дыскусіі прагучала выснова: у выпадку маштабнай эскаляцыі з Эўропай беларуская тэрыторыя можа мець для Расеі важнае стратэгічнае значэньне.
Беларускія ўлады нібыта перадалі Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) прапанову, якая можа дазволіць легалізаваць дзейнасьць арганізацыі, аднак адной з умоваў можа быць адмова ад цяперашняга брэнду і рэгістрацыя новага, магчыма, пад іншай назвай.
Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымлівае 44,4% галасоў на выбарах ва ўсходненямецкім рэгіёне Саксонія-Ангальт, паведамляе DW са спасылкай на неафіцыйныя папярэднія вынікі
У Польшчу прыляцяць амэрыканскія дыпляматы, каб вырашыць важнае пытаньне ўнутры NATO.
Свабода паглядзела, чым заканчваюцца праявы ксэнафобіі палякаў да беларусаў у Польшчы, ці затрымліваюць нападнікаў і як іх караюць.
На фоне ўсё большай колькасьці тунэляў, якія пракопваюць з Беларусі ў краіны Эўразьвязу, памежныя службы заяўляюць, што Менск адкідае апэратыўныя выведныя зьвесткі пра будаўніцтва гэтых тунэляў.
Расказваем, што думаюць жыхары найбліжэйшага да Беларусі латыскага райцэнтру — Краславы (традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў).
Латвія аднавіла працу адзінага дзейнага аўтамабільнага пункта пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Патэрніекі». Тэхнічныя збоі, празь якія пераход быў закрыты з 31 ліпеня, зьліквідаваныя, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
У ліпені польскія памежнікі зафіксавалі 106 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі. Гэта найбольшы месячны паказчык з пачатку 2026 году, вынікае з аналізу апэратыўных зьвестак Памежнай службы Польшчы.
Гішпанія абвясьціла пра ўсталяваньне 500-мэтровага ахоўнага бар’еру на марской частцы мяжы паміж гішпанскім анклявам Сеўта ў Паўночнай Афрыцы і Марока пасьля масавага прарыву мігрантаў, які адбыўся на гэтым тыдні.
Праца адзінай у Вугоршчыне атамнай электрастанцыі «Пакш» можа быць спыненая ўжо гэтыя выходныя праз рэкордна нізкі ўзровень вады ў рацэ Дунай. Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар краіны Петэр Мадзьяр.
Рэфэрэндум у Славаччыне, на якім прапаноўвалася скасаваць пажыцьцёвыя выплаты былым прэм’ер-міністрам, у тым ліку цяперашняму кіраўніку ўраду Робэрту Фіцу, прызналі несапраўдным празь недастатковую яўку выбарнікаў.
Іх абвінавачваюць у здыманьні імпрэзаў беларускіх дэмакратычных сілаў у Варшаве для спэцслужбаў Беларусі.
Гэта чарговая спроба аднаго з «гаманцоў Лукашэнкі» выйсьці з-пад эўрапейскіх абмежаваньняў.
Служба расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў (FNTT) за розныя парушэньні міжнародных фінансавых санкцый летась прызначыла фізычным асобам штрафаў на суму больш за 6,2 млн эўра.
Лідэрка беларускіх дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская 10 чэрвеня правяла ў Празе сустрэчы з прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам і міністрам замежных справаў Пэтрам Мацінкам, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Польскі журналіст і публіцыст Міхал Патоцкі ў сваім артыкуле пад назвай «Польшча, дбай пра хаўрусьнікаў. Дапамажы Аляксандру Мілінкевічу» заклікаў польскія ўлады аказаць сыстэмную дапамогу былому лідэру беларускай апазыцыі Аляксандру Мілінкевічу.
Міністар абароны Літвы Робертас Каўнас заявіў, што разьмяшчэньне ядзернай зброі ЗША ў Літве магчымае толькі ў выпадку вайны.
ЗША могуць разьмясьціць ядзерную зброю ў Польшчы і краінах Балтыі, і Літва ўжо вядзе перамовы з Вашынгтонам, прызналі ў Вільні.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон засьцерагае Аляксандра Лукашэнку ад далейшага ўцягваньня Беларусі ў вайну. Сьвятлана Ціханоўская сёньня ў Кіеве на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Што адбываецца і наколькі сур’ёзная ваенная пагроза для беларусаў?
Загрузіць яшчэ