Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне могуць адключыць адзіную АЭС праз абмяленьне Дунаю

АЭС «Пакш» на фоне часткова перасохлага рэчышча Дунаю, Вугоршчына, 31 ліпеня 2026 году
АЭС «Пакш» на фоне часткова перасохлага рэчышча Дунаю, Вугоршчына, 31 ліпеня 2026 году

Праца адзінай у Вугоршчыне атамнай электрастанцыі «Пакш» можа быць спыненая ўжо гэтыя выходныя праз рэкордна нізкі ўзровень вады ў рацэ Дунай. Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар краіны Петэр Мадзьяр.

На дадзены момант чатыры рэактары АЭС працуюць толькі на чвэрці сваёй сумарнай магутнасьці. Раней улады дапускалі, што іх праца можа быць спыненая на наступным тыдні, бо чакаецца далейшае зьніжэньне ўзроўню вады ў Дунаі – ваду выкарыстоўваюць для ахалоджваньня станцыі.

«Узровень вады ў Дунаі яшчэ больш зьнізіўся. Таму інжынэры на АЭС «Пакш» на працягу ночы ўвялі чарговы раунд скарачэньня аб’ёмаў вытворчасьці. Поўная спынка можа адбыцца раней, ужо гэтыя выходныя», – перадае словы Мадзьяра агенцтва Reuters. Ён дадаў, што прыпыненьне працы АЭС можа працягвацца некалькі тыдняў.

Як піша Reuters, АЭС «Пакш» вырабляе амаль палову электраэнэргіі Вугоршчыны. Віцэ-прэзэдэнт партыі «Тыса» Марк Раднаі папярэдзіў, што энэргетычны крызіс можа абысьціся Вугоршчыне ў 315–630 мільёнаў даляраў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG