Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымлівае 44,4% галасоў на выбарах ва ўсходненямецкім рэгіёне Саксонія-Ангальт, паведамляе DW са спасылкай на неафіцыйныя папярэднія вынікі
Паводле гэтых зьвестак, правацэнтрысцкі Хрысціянска-дэмакратычны зьвяз набірае 18,4% галасоў выбарнікаў. За ім ідзе Левая партыя з вынікам 9,3%. "Саюз-90"/"Зялёныя" атрымлівае 8,7%, Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны — 8,4%.
«Саюз Сары Вагенкнехт» (ССВ) набірае 5% галасоў, Свабодная дэмакратычная партыя — 2,2%. Гэтыя зьвесткі крыху адрозьніваюцца ад вынікаў экзыт-полаў, апублікаваных раней.
Галоўным пытаньнем застаецца, ці зможа «Альтэрнатыва для Нямеччыны» сфармаваць свой рэгіянальны ўрад. Паводле закону, для гэтага ёй трэба больш за палова месцаў у рэгіянальным парлямэнце. Паміж тымі партыямі, якія прайшлі ў парлямэнт, разьмяркоўваюцца месцы і за кошт тых партыяў, якія не пераадолелі 5-працэнтавы бар’ер.
«Альтэрнатыва для Нямеччыны» — правапапулісцкая партыя, заснаваная ў 2013 годзе. Яна вядомая сваёй антыміграцыйнай палітыкай, эўраскептыцызмам і нацыянальным кансэрватызмам. Пры гэтым шмат якія прадстаўнікі партыі выступаюць за бліжэйшыя адносіны з Расеяй.
Форум