Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс цяперашняга прэм'ер-міністра Латвіі стаў пераможцам на парлямэнцкіх выбарах

Плякат на вуліцы Рыгі з заклікам галасаваць за «Абʼяднаны спіс» Андрыса Кулбэргса
Плякат на вуліцы Рыгі з заклікам галасаваць за «Абʼяднаны спіс» Андрыса Кулбэргса

На выбарах у Латвіі перамог правацэнтрысцкі «Абʼяднаны спіс» цяперашняга прэмʼер-міністра Андрыса Кулбэргса.

Паводле папярэдніх зьвестак, якія публікуе Delfi на 11-ю гадзіну менскага часу, за гэты сьпіс прагаласавалі 35,34% выбарнікаў і ён зойме больш за 40 са 100 крэслаў у парлямэнце Латвіі.

Другое месца заняла партыя «Латвія на першым месцы» (13,38%), трэцяе – блёк «Сувэрэнная ўлада» / «Младалатышы» (11,69%). У парлямэнт таксама прайшлі «Нацыянальнае абʼяднаньне», «Прагрэсіўныя» і «Новае адзінства».

Яўка склала 51,8% – гэта рэкордна нізкі паказчык на парлямэнцкіх выбарах пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі.

Дзейны прэмʼер Андрыс Кулбэргс ужо заявіў аб гатоўнасьці стварыць наступны ўрад.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG