«Выкарыстаньне такіх слоў і выразаў, як „недадзяржава“ ці „неданарод“ і ім падобных, кім бы там ні было адносна Беларусі і беларускага народу, недапушчальнае». Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава, камэнтуючы пазоў агенцтва Regnum да расейскага МЗС, па якім яна выступае суадказчыкам.