Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нам дазволілі сысьці», — удзельніца правакацыі нацболаў у «Прэзыдэнт-гатэлі» вярнулася ў Маскву


Аляксандар Аверын
Аляксандар Аверын

Нацболы з незарэгістраванай партыі «Другая Россия» расказалі Свабодзе пра затрыманьне свайго паплечніка Цімафея Ермакова.

«Для нашых актывістаў трапіць на суткі — гэта як цыгарэту закурыць, руцінная справа», — сказаў прэс-сакратар партыі Аляксандар Аверын. Ён сказаў Свабодзе, што тры актывісты «ўжо вярнуліся дадому, ужо ў Маскве».

— Яны адмыслова прыехалі з Расеі на гэты брыфінг. Тое, што Ермакова затрымалі, зьяўляецца для нас нормай. Сябры «Другой России» сядзяць месяцамі, гадамі. Галоўнае, каб не парушалі ягоныя правы, не зьбівалі. А пяць сутак — гэта яшчэ ня страшна, — сказаў Аверын.

Учора на брыфінгу спэцпрадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка ў менскім «Прэзыдэнт-гатэлі» чацьвёра маладых людзей уварваліся ў залю з крыкамі «Данбас — у склад Расеі!», яны раскідалі ўлёткі з заклікам да Расеі ўвесьці войскі на Данбас і абразамі на адрас прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Аднаго з удзельнікаў, чыё імя высьветлілася пазьней, затрымалі на выхадзе супрацоўнікі службы аховы гатэлю. Трое ж астатніх сышлі безь перашкодаў і ноччу выехалі зь Беларусі. Сёньня Цімафей Ермакоў быў асуджаны Ленінскім судом Менску і пакараны пяцьцю суткамі арышту.

— Цімафея заўважылі, бо ён выходзіў з гатэлю першым, а мы яшчэ заставаліся. Фізычна затрымалі Ермакова менавіта ахоўнікі гатэлю і пазьней перадалі міліцыі, а адтуль — у суд. Мы яшчэ падышлі да ахоўнікаў і спыталі, ці ёсьць нейкія прэтэнзіі да нас. Тыя адказалі, што няма, і дазволілі сысьці. Мы бесьперашкодна пакінулі тэрыторыю гатэлю, — сказала Свабодзе Вольга Шаліна, удзельніца ўчорашняй акцыі.

— Кажуць, вы прадстаўляліся журналістамі выданьня «Наша Ніва»? Навошта?

— Так, гэта праўда. Сакратарка запытала, ад якога мы СМІ. Ну, я сказала, што ад «Нашай Нівы». Проста гэта газэта з дэмакратычнымі ідэямі, вось і вырашылі яе назваць, каб трапіць у залю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG