Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Зазулі: скандал вакол гішпанскіх ультрас і ўкраінскага футбаліста


Справа Зазулі: скандал вакол гішпанскіх ультрас і ўкраінскага футбаліста
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:44 0:00

Справа Зазулі: скандал вакол гішпанскіх ультрас і ўкраінскага футбаліста

Падпісаць кантракт з гішпанскім клюбам і праславіцца ў мясцовай прэсе? Чым ня мара для футбаліста? Але для Рамана Зазулі ўсё склалася ня так бясхмарна. Праблемы ў яго пачаліся паўгода таму, адразу ж па прылёце ў Сэвілью.

ЭМБЛЕМА vs ГЕРБ

Звыклая для Ўкраіны футболка прыцягнула ўвагу гішпанцаў. «Дык гэта ж эмблема „Правага сэктару“, — загаласілі журналісты. — А калі і не, то вельмі падобна!»

Дарэмна прадстаўнікі футбаліста спрабавалі растлумачыць, што на футболцы намаляваны герб Украіны. Па рэпутацыі Рамана Зазулі быў нанесены ўдар.

ФУТБАЛІСТ vs ФАНАТЫ

Гісторыя з гербам заставалася непрыемным кур’ёзам да гэтага году, калі Раман Зазуля вырашыў перайсьці ў мадрыдзкі клюб «Раё Вальекана». Фанаты клюбу — левыя ультрас — узгадалі пачаткоўцу ня толькі футболку, але і яго дапамогу ўкраінскай арміі. Самі ультрас «Вальекана» адкрыта падтрымліваюць сэпаратыстаў, якія ваююць на Данбасе. Ультрас зладзілі цкаваньне неўпадабанаму гульцу.

Пратэсты фанатаў сарвалі пераход Зазулі. Ён вярнуўся ў Сэвілью.

ФУТБОЛ vs ФАНАТЫ

Спартовая прэса ў Гішпаніі схапілася за галаву: «Хіба можна ісьці на повадзе ў фанатаў?» Ліга падала скаргу на людзей, якія пагражалі Зазулю.

Сьледам за спэцыялізаванымі СМІ на скандал зьвярнулі ўвагу і астатнія.

РАСЕЯ vs УКРАІНА

Расейскія мэдыі — і ня толькі спартовыя — сапраўды ўхапіліся за гісторыю Рамана Зазулі. Называюць яго «радыкалам» і «сымбалем нэанацызму ў Эўропе».

Украінскія СМІ пярэчаць: Зазуля не нацыст, а патрыёт. І проста апынуўся між двух агнёў — паміж левымі ультрас «Раё Вальекана» і правымі заўзятарамі «Бэтысу».

EL CASO ZOZULIA

У самой Гішпаніі ўважліва сочаць за канфліктам ультрас, Футбольнай лігі і гульца. Скандальную гісторыю тут ахрысьцілі El Caso Zozulia — «Справа Зазулі».

«Настоящее время»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG