Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША назваў новыя пагрозы для NATO


Тэрарызм, кібэратакі і гібрыдная вайна сталі новымі пагрозамі для краін NATO. Пра гэта заявіў сёньня міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс, выступаючы на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.

«Мы ў NATO сурʼёзна ставімся да такіх новых пагрозаў, як тэрарызм, кібэрпагрозы і гібрыдная вайна», — адзначыў ён.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп цалкам падтрымлівае NATO, але лічыць неабходным трансфармаваць альянс, дадаў Мэтыс.

«Трамп выказаў поўную падтрымку NATO і прытрымліваецца ідэі зьмены NATO, каб яна адпавядала патрабаваньням сёньняшняга дня», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, NATO «павінна абмяркоўваць новыя пагрозы і выступаць адзіным блёкам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG