Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы брытанскі прэм’ер Блэйр заклікаў суграмадзянаў спыніць Брэксыт

Тоні Блэйр
Тоні Блэйр

Былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэйр заклікаў сваіх суграмадзянаў задумацца над сэнсам Брэксыту, зазначыўшы, што вынікі галасаваньня за выхад з Эўразьвязу ўяўляе сабою пагрозу для краіны.

У сваёй першай важнай палітычнай заяве пасьля чэрвеньскага рэфэрэндуму Блэйр заклікаў апанэнтаў Брэксыту аб’яднацца, сказаўшы, што падчас рэфэрэндуму было не зусім ясна, за што людзі галасуююць, і што брытанскі ўрад узяў курс на «Брэксыт любой цаною».

«Людзі галасавалі, ня ведаючы дакладна ўмовы Брэксыту. Цяпер, калі гэтыя ўмовы робяцца ясьнейшымі, у іх ёсьць права перадумаць. Нашая задача — пераканаць іх гэта зрабіць», сказаў былы прэм’ер, выступаючы перад праэўрапейскай групай «Адкрытая Брытанія».

«Цяпер ня час для адступленьня, абыякавасьці або роспачы. Цяпер час узьняцца на абарону таго, у што мы верым».

Цяперашняя прэм’ерка Тэрэза Мэй абавязалася распачаць працэдуру паводле 50-га артыкулу Дамовы аб Эўразьвязе, дзе прапісаная працэдура выхаду з арганізацыі. Працэс выхаду мае пачацца ў наступным месяцы.

XS
SM
MD
LG