Сёньня палякі абіраюць 460 дэпутатаў і 100 сэнатараў. Гэтыя выбары многія экспэрты ўнутры краіны называюць найважнейшымі ад 1989 году, калі Польшча зрынула камунізм.
У ЗША пракуратура пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да Рудальфа Джуліяні, асабістага адваката прэзыдэнта Дональда Трампа. Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша The New York Times.
Надзвычайны сабор герархаў грэцкай царквы 12 кастрычніка прызнаў Аўтакефальную праваслаўную царкву Ўкраіны. Царква Грэцыі стала першай зь ліку памесных цэркваў сьвету, якая ўсьлед за Канстантынопалем прызнала ўкраінскую аўтакефалію.
Падчас праходжаньня памежнага кантролю пры ўезьдзе ва Ўкраіну памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога шукае Інтэрпол. Пра гэта са спасылкай на прэсавую службу Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны паведамляе БелаПАН.
У Барысаве (Менская вобласьць) 12 кастрычніка падчас абласнога сьвята «Дажынкі» адбылося надзвычайнае здарэньне, паведамляе агенцтва БелаПАН.
Рас-эль-Айн — гэта адзін з ключавых населеных пунктаў, які туркі плянавалі захапіць падчас апэрацыі супраць курдзкіх узброеных фармаваньняў, паведамляе Reuters. Іх падтрымалі атрады сырыйскай апазыцыі.
Сядзіба Партыі БНФ, адна са старэйшых незалежных пляцовак грамадзкага жыцьця, абвяшчае збор грошаў для аплаты арэнды памяшканьня ў Менску.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі — Грамада Ігар Барысаў перакананы, што ў Беларусі мае месца «палітычны апартэід». Такую выснову ён зрабіў, прааналізаваўшы сьпісы кандыдаты ў дэпутаты.
Міністэрства абароны ЗША накіроўвае дадатковыя сілы і ваенную тэхніку ў Саудаўскую Арабію пасьля выбухаў на нафтаперапрацоўчых заводах Саудаўскай Арабіі, у якіх Вашынгтон і Эр-Рыяд вінавацяць Іран.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на пасаду амбасадара ЗША ў Расеі будзе прапаноўваць кандыдатуру Джона Салівана, паведамляе агенцтва Reuters.
Самы папулярны літоўскі інтэрнэт-партал навінаў delfi.lt распавёў пра тое, як літоўскія спэцыялісты і журналісты зьезьдзілі на Беларускую АЭС.
Ахвотных стаць кандыдатамі ў дэпутаты значна больш, чым на мінулых выбарах. Колькасьць людзей, якія падаліся на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты, блізкая да парлямэнцкай кампаніі 2000 году. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэту Лідзія Ярмошына ў інтэрвію Soyuz.by.
Былая амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч сёньня паўстала перад удзельнікамі закрытых слуханьняў у Кангрэсе, якія арганізаваныя камітэтамі па замежных справах, выведцы і наглядзе.
Чаму прэсавы сакратар Пуціна аспрэчваў выступ Лукашэнкі на «Менскім форуме»? Ці залежыць міжнародная бясьпека ад правоў чалавека? Абмяркоўваюць кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман і аглядальнік радыё Свабода Валер Карбалевіч.
11 кастрычніка на Беларускай АЭС адбыліся дэманстрацыйныя вучэньні па ліквідацыі верагоднай аварыі — прарыву радыяактыўнай пары на тэрыторыі АЭС і ў межах 3-кілямэтровай зоны вакол станцыі.
Напярэдадні першай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага Ўкраіна і Беларусь абмяняліся «шпіёнамі». Ва Ўкраіну вярнуўся журналіст Павал Шаройка. А ў Беларусь — Юры Палітыка. Мы даведаліся падрабязнасьці абмену.
Краіны Эўрапейскага Зьвязу абмяркуюць магчымае ўвядзеньне санкцый супраць Турэччыны ў сувязі зь яе апэрацыяй на поўначы Сырыі на найбліжэйшым саміце ЭЗ, які пройдзе на наступным тыдні ў Брусэлі.
Нобэлеўскую прэмію міру 2019 году атрымаў прэм’ер-міністар Этыёпіі «за ягоныя намаганьні дасягнуць міру і міжнароднага супрацоўніцтва, і ў прыватнасьці за ягоную рашучую ініцыятыву ўрэгуляваць памежны канфлікт з суседняй Эрытрэяй».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 11 кастрычніка на саміце СНД у Ашхабадзе выказаў занепакоенасьць з нагоды маштабных вайсковых вучэньняў NATO, якія неўзабаве пройдуць ля межаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле Лукашэнкі, ва Ўкраіне можа ўзьнікнуць «рассаднік ужо нават не нацыяналізму» (чаго, не ўдакладніў).
На іранскім нафтавым танкеры, які знаходзіўся ў Чырвоным моры ля берагоў Саудаўскай Арабіі, адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Нацыянальная асамблея Кубы выбрала прэзыдэнтам краіны Мігеля Дыяс-Канэля. Пра гэта паведамляецца ў твітэры кубінскага парлямэнту.
Узброеныя сілы Турэччыны забілі 277 чалавек падчас ваеннай апэрацыі «Крыніца міру» ў Сырыі, піша турэцкае агенцтва Anadolu. Яно кажа пра «ліквідацыю тэрарыстаў».
Гэтай зьменай статусу зоймецца амэрыканская кампанія Crowell & Moring.
Суд у анэксаваным Расеяй Крыме арыштаваў на два месяцы да 10 сьнежня ўкраінскага актывіста Алега Прыходзьку.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паставіў усясьветны рэкорд па працягласьці выступу ў часе прэс-маратону, які адбываецца сёньня ў Кіеве з 10-й раніцы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляе, што вызначыў тэрміны завяршэньня расьсьледаваньня справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета, але адмовіўся назваць прычыны яе засакрэчваньня.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў ліст падзякі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і запрасіў яго ў госьці, піша Tut.by.
«Аншлюс Беларусі» — так называюць інтэграцыю з Расеяй, магчымую пасьля падпісаньня «дарожных мапаў» 8 сьнежня, ініцыятары кампаніі «Сьвежы вецер». Яны зьбіраюцца не дапусьціць гэтай інтэграцыі.
Амбасада Вялікай Брытаніі 10 кастрычніка зрабіла фота-акцыю супраць сьмяротнага пакараньня, а амбасадарка Жаклін Пэркінс заклікала беларускія ўлады адмяніць яго або для пачатку хоць бы ўвесьці на яго мараторый.
А абмяняць журналіста Паўла Шаройку на беларуса Юрыя Палітыку дзьве краіны ў пэўны момант проста забыліся. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адказаў на пытаньні карэспандэнткі Радыё Свабода падчас прэс-маратону.
Учора ў ЗША былі арыштаваныя два прадпрымальнікі — Леў Парнас і Ігар Фруман. Абодва зьвязаныя з асабістым адвакатам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Рудзі Джуліяні. Парнас і Фруман былі арыштаваныя па абвінавачваньні ў парушэньні правілаў фінансаваньня выбарчай кампаніі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі задаволены першай сустрэчай з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган раскрытыкаваў Эўразьвяз і арабскія краіны, якія асудзілі апэрацыю турэцкіх вайскоўцаў на поўначы Сырыі.
Прычына: за 10 дзён кастрычніка 18 беларусам адмовілі на мяжы ва ўезьдзе ў Ізраіль.
Кампанія Apple выдаліла з Apple Store праграму для адсочваньня месцазнаходжаньня паліцыі ў Ганконгу. Карпарацыя заявіла, што праграма HKmap.live нясе пагрозу як для паліцыянтаў, так і для саміх жыхароў аўтаномнага рэгіёну.
Мясьніковіча таксама можа ня быць, калі не ўмяшаецца Лукашэнка.
«Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» — цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацьвер сустракаецца з журналістамі. Сустрэча праходзіць у незвычайным фармаце — на фудкорце FoodMarket, які разьмешчаны на былым кіеўскім заводзе «Арсэнал».
У сераду Турэччына пачала ваенную апэрацыю супраць курдзкіх атрадаў на паўночным усходзе Сырыі, нанёсшы паветраныя ўдары па памежным горадзе Рас-аль-Айн. Гэта трэцяе падобнае ўварваньне Турэччына з 2016 года.
Таксама групу прапануюць перайменаваць — ужо ў назьве пазначыць, што яна «па скасаваньні сьмяротнага пакараньня».
Хітрая схема падарыла пратэстоўцам новы сымбаль, а амэрыканскай кампаніі можа прынесьці вялізныя фінансавыя страты.
«Брат» Лукашэнкі атакуе краіну, якую Лукашэнка хацеў аднаўляць.
Анкару прапануюць пакараць за атаку на поўнач Сырыі.
Расейскае агенцтва ТАСС і Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) падпісалі ў аўторак у Пхэньяне новае пагадненьне аб супрацоўніцтве.
Пётра Рудкоўскі, акадэмічны дырэктар BISS (Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў), заяўляе, што Лукашэнка на «Менскім дыялёгу» выступаў «у духу заходняга і ўкраінскага наратыву», і тлумачыць, чаму Крэмль успрымае гэта даволі спакойна.
Беларусь зацікаўленая ў хуткім вырашэньні візавага пытаньня і пашырэньні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Эўразьвязу Дыркам Шубэлем.
Агенцтва Reuters апублікавала шэраг першых рэакцый ад афіцыйных асобаў наконт пачатку турэцкай ваеннай апэрацыі/
Апазыцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны адзначыў, што транзыт улады можа быць вырашаны шляхам магчымага аб’яднаньня Расеі і Беларусі
Загрузіць яшчэ