Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 10 дзён у Ізраіль не пусьцілі 18 беларусаў. МЗС выклікала амбасадара

абноўлена

Аэрапорт імя Бэн-Гурыёна ў Тэль-Авіве

Міністэрства замежных спраў Беларусі 10 кастрычніка выклікала амбасадара Ізраілю ў Беларусі. Амбасадару Ізраілю заявілі пратэст.

Прычына: за 10 дзён кастрычніка 18 беларусам адмовілі на мяжы ва ўезьдзе ў Ізраіль. У аэрапорце Тэль-Авіва 7 кастрычніка ізраільскія міграцыйныя ўлады не пусьцілі ў краіну 11 беларусаў, якія прыляцелі «Белавіяй».

Чаму адмовілі ва ўезьдзе?

Паводле МЗС, сярод вядомых прычын адмовы ва ўезьдзе няма ніводнага фактычнага парушэньня. Беларусы, якім адмовілі ва ўезьдзе некалькі сутак знаходзяцца ў цэнтрах часовага ўтрыманьня, чакаючы магчымасьць уляцець у Беларусь.

Якая пазыцыя беларускага МЗС?

  • Беларусь дамаўлялася пра бязьвізавы рэжым зь Ізраілем, каб аблегчыць і спрасьціць узаемныя кантакты грамадзян. «Аднак ізраільскі бок сваімі дзеяньнямі дыскрэдытуе ўвесь гэты працэс. Практыка адмоваў ва ўезьдзе беларускім грамадзянам пачынае набываць масавы характар» і зьяўляецца для ведамства непрымальнай.
  • Паводле МЗС, Беларусь не зьяўляецца донарам нелегальнай міграцыі, а беларусы займаюць першае месца ў сьвеце па колькасьці выдадзеных шэнгенскіх віз на душу насельніцтва. Паводле ведамства, беларусам у шэнгенах адмаўляюць радзей, што сьведчыць пра законапаслухмянасьць грамадзян.

Ці шмат беларусаў не пускаюць у Ізраіль?

  • За першую палову 2019 году ізраільскія службы не пусьцілі ў краіну 390 беларусаў.
  • Летась амаль 550 беларусаў у аэрапорце Бэн-Гурыён не атрымалі згоды на ўезд у Ізраіль. Гэта ў паўтара раза болей, чым было ў 2017 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG