Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі прэмʼер выказаўся наконт сяброўства краіны ў Эўразьвязе

абноўлена

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Румас

Беларусь зацікаўленая ў хуткім вырашэньні візавага пытаньня і пашырэньні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Эўразьвязу Дыркам Шубэлем.

Што зь візамі па 35 эўра?

Румас нагадаў, што Беларусь скончыла ўсе ўнутраныя працэдуры, якія папярэднічаюць падпісаньню дакумэнту аб спрашчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам. Беларускія ўрадоўцы разьлічваюць, што ЭЗ таксама ў найбліжэйшы час скончыць гэтыя працэдуры.

Што яшчэ сказаў Румас?

  1. «Мы не імкнемся да сяброўства з ЭЗ, але зацікаўлены ў пабудове супрацы па цэламу шэрагу накірункаў. Нам неабходна ліквідаваць барʼеры, якія засталіся, і пераходзіць да разьвіцьця гандлёва-эканамічнага, інвэстыцыйнага ўзаемадзеяньня, пашыраць галіновую супрацу, кантакты паміж прадстаўнікамі бізнэсу».
  2. Румас задаволены тым, як разьвіваецца дыялёг з Эўразьвязам, але трэба яшчэ «шмат зрабіць, каб адносіны выйшлі на новы ўзровень, які адпавядае іх патэнцыялу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG