Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў «незразумелымі» наступныя маштабныя вучэньні NATO ля межаў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 11 кастрычніка на саміце СНД у Ашхабадзе выказаў занепакоенасьць з нагоды маштабных вайсковых вучэньняў NATO, якія неўзабаве пройдуць ля межаў Беларусі, піша БелТА.

«NATO чамусьці вырашыла празь літаральна некалькі месяцаў правесьці ля нашых межаў буйнамаштабныя вучэньні і задзейнічаць столькі тысяч, колькі ніколі не задзейнічала. Гэта Польшча і краіны Балтыі. Гэта ненармальна. Гэта ня кажа пра тое, што мір прыйшоў на тэрыторыю Эўропы і ачагоў такіх не паўстане ў будучыні. Гэта незразумелыя вучэньні», — сказаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, яму разам з прэзыдэнтам Расеі Пуціным «давядзецца падумаць аб тым, як засьцерагчы сябе ў гэты пэрыяд». «Мы, напрыклад, у Беларусі ўжо над гэтым працуем», — дадаў Лукашэнка.

Раней Лукашэнка ўжо казаў пра вучэньні пра вучэньні NATO на «Менскім дыялёгу»:

«Па колькасьці — гэта тое, што заяўлена, а што будзе па факце, гэта, напэўна, у два, а то і ў тры разы больш — такіх вучэньняў каля нашых межаў не праводзілася. Якое ў сувязі з гэтым можна задаць рытарычнае пытаньне, вы ведаеце. Ня ведаю, каму гэта трэба».

Вучэньні NATO Defender-2020 пройдуць у 2020 годзе. У межах вучэньняў ЗША маюць намер адпрацаваць хуткае перакідваньне сваіх войскаў праз Атлянтычны акіян і Нямеччыну ў Польшчу і краіны Балтыі. ЗША сьцьвярджаюць, што вучэньні Defender 2020 стануць самымі маштабнымі за апошнія 25 гадоў. У ёй прымуць удзел каля 20 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў разам з вайсковай тэхнікай. Усяго ў манэўрах будзе задзейнічана 37 тысяч салдат NATO з 18 краінаў, трэніроўкі пройдуць на тэрыторыі 10 краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG