Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На іранскім нафтавым танкеры адбыўся выбух. Іранскія мэдыя пішуць пра тэракт


На іранскім нафтавым танкеры, які знаходзіўся ў Чырвоным моры ля берагоў Саудаўскай Арабіі, адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле папярэдніх дадзеных, ніхто з членаў экіпажа не пацярпеў.

Іранскае агенцтва ISNA піша, што выбух мог быць тэрактам, але гэтая інфармацыя пакуль не пацьверджаная. Паводле інфармацыі тэлеканала PressTV, па судне былі выпушчаныя дзьве ракеты.

Танкер належыць нацыянальнай нафтавай кампаніі Ірану. Пасьля выбуху нафта разьлілася ў моры.

Associated Press адзначае, што паведамленьні аб выбуху зьявіліся пасьля таго, як ЗША абвінавацілі Іран у атацы на нафтавыя танкеры каля пратокі Армуз у апошнія месяцы. Тэгеран гэта адмаўляе.

У ноч на 14 верасьня два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Саудаўскай Арабіі былі абстраляныя з дапамогай бесьпілётнікаў. Адказнасьць за атаку ўзялі на сябе зьвязаныя з Іранам емэнскія паўстанцы-хусыты. Аднак ЗША ўсклалі віну менавіта на Тэгеран. Іранскія ўлады абвінавачваньні адмаўляюць і ў выпадку ўжываньня ваеннай сілы абяцалі адказ.

Улады Саудаўскай Арабіі заявілі, што гатовыя прыняць любыя меры пасьля абстрэлу нафтавых аб’ектаў. Іран заявіў, што не дазволіць нікому парушаць свае дзяржаўныя межы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG