Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме арыштавалі ўкраінскага актывіста і абвінавацілі ў тэрарызьме


Алег Прыходзька

Суд у анэксаваным Расеяй Крыме арыштаваў на два месяцы да 10 сьнежня ўкраінскага актывіста Алега Прыходзьку. Пра гэта паведамляе сайт Крым.Реалии.

Прыходзька не атрымліваў ежу больш за суткі з моманту свайго затрыманьня. ФСБ абвінавачвае актывіста ў падрыхтоўцы тэракту і незаконным вырабе выбуховых рэчываў. 9 кастрычніка ў дом Прыходзькі прыйшлі супрацоўнікі ведамства, без тлумачэньня прычын затрымалі яго і павезьлі ў невядомым кірунку.

Адвакат Прыходзькі Назім Шэхмамбетаў пацьвердзіў украінскім СМІ, што яго падабароннага падазраюць у падрыхтоўцы выбуху. Пры вобшуку ў доме затрыманага нібыта знайшлі трацілавую шашку і элемэнты выбуховага прыстасаваньня. Шэхмамбетаў удакладніў, што Прыходзька не прызнае аўтаматычна нададзенае яму пасьля анэксіі паўвострава расейскае грамадзянства. Усе абвінавачваньні актывіст адхіляе і кажа, што боепрыпасы яму падкінулі.

У пачатку году супрацоўнікі ФСБ Расеі ўжо праводзілі ў доме Прыходзькі ператрус. У актывіста тады канфіскавалі ўкраінскую сымболіку, чырвона-чорныя сьцягі, партрэт Сцяпана Бандэры і кампутарную тэхніку. Пасьля гэтага Прыходзьку дапыталі пра сувязі з Украінай.

Алег Прыходзька
Алег Прыходзька

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG