Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая армія захапіла горад на паўночным усходзе Сырыі 


Турэцка-курдзкі канфлікт на тэрыторыі Сырыі
Турэцка-курдзкі канфлікт на тэрыторыі Сырыі

Рас-эль-Айн — адзін з ключавых населеных пунктаў, які туркі плянавалі захапіць падчас апэрацыі супраць курдзкіх узброеных фармаваньняў, паведамляе Reuters. Іх падтрымалі атрады сырыйскай апазыцыі.

Перад пачаткам наземнай апэрацыі турэцкая авіяцыя нанесла ўдары па шэрагу памежных сырыйскіх гарадоў. Падчас аднаго з абстрэлаў пад удар патрапілі пазыцыі амэрыканскіх войскаў у рэгіёне, сьцьвярджаюць у Пэнтагоне.

Анкара ўсё абвяргае і заяўляе, што мэта ўварваньня — усталяваньне 30-кілямэтровай зоны бясьпекі на поўдзень ад сырыйскай мяжы. Там знаходзяцца курдзкія фармаваньні, якія Турэччына лічыць тэрарыстычнымі.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган

Краіны Захаду асудзілі кіраўніцтва Турэччыны, ЗША рыхтуюць адпаведныя санкцыі. Курды — саюзьнікі Вашынгтону ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісьлямская дзяржава».

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ужо прыгразіў: калі амэрыканскія санкцыі падтрымае Эўразьвяз, ён адкрые мяжу і пусьціць у Эўропу блізу трох мільёнаў сырыйскіх уцекачоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG