Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская амбасада зрабіла фота-акцыю супраць сьмяротнага пакараньня і заклікала яго адмяніць

абноўлена

Амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску
Амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску

Амбасада Вялікай Брытаніі 10 кастрычніка зрабіла фота-акцыю супраць сьмяротнага пакараньня, а амбасадарка Жаклін Пэркінс заклікала беларускія ўлады адмяніць яго або для пачатку хоць бы ўвесьці на яго мараторый.

Таксама супрацоўнікі амбасады сфатаграфаваліся ў цішотках «Не сьмяротнаму пакараньню».​

Праваабаронцы «Вясны» 10 кастрычніка правялі акцыю «Правасудзьдзе без забойства» падчас якой раздавалі спэцвыпуск газэты «Народная воля» да Усясьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня.​

10 кастрычніка — Усясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Упершыню яго абвясьцілі ў 2003 годзе з ініцыятывы Ўсясьветнай кааліцыі па забароне сьмяротнага пакараньня. Беларусь — апошняя краіна Эўропы, дзе выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды.

Увесь тыдзень у Беларусі праходзяць імпрэзы, якія заклікаюць да адмены сьмяротнага пакараньня. Сёлета ў Беларусі вынесьлі 4 сьмяротныя прысуды. Два зь іх ужо выкананыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG