Суд у анэксаваным Расеяй Крыме арыштаваў на два месяцы да 10 сьнежня ўкраінскага актывіста Алега Прыходзьку.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паставіў усясьветны рэкорд па працягласьці выступу ў часе прэс-маратону, які адбываецца сёньня ў Кіеве з 10-й раніцы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляе, што вызначыў тэрміны завяршэньня расьсьледаваньня справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета, але адмовіўся назваць прычыны яе засакрэчваньня.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адправіў ліст падзякі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і запрасіў яго ў госьці, піша Tut.by.
«Аншлюс Беларусі» — так называюць інтэграцыю з Расеяй, магчымую пасьля падпісаньня «дарожных мапаў» 8 сьнежня, ініцыятары кампаніі «Сьвежы вецер». Яны зьбіраюцца не дапусьціць гэтай інтэграцыі.
Амбасада Вялікай Брытаніі 10 кастрычніка зрабіла фота-акцыю супраць сьмяротнага пакараньня, а амбасадарка Жаклін Пэркінс заклікала беларускія ўлады адмяніць яго або для пачатку хоць бы ўвесьці на яго мараторый.
А абмяняць журналіста Паўла Шаройку на беларуса Юрыя Палітыку дзьве краіны ў пэўны момант проста забыліся. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адказаў на пытаньні карэспандэнткі Радыё Свабода падчас прэс-маратону.
Учора ў ЗША былі арыштаваныя два прадпрымальнікі — Леў Парнас і Ігар Фруман. Абодва зьвязаныя з асабістым адвакатам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Рудзі Джуліяні. Парнас і Фруман былі арыштаваныя па абвінавачваньні ў парушэньні правілаў фінансаваньня выбарчай кампаніі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі задаволены першай сустрэчай з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган раскрытыкаваў Эўразьвяз і арабскія краіны, якія асудзілі апэрацыю турэцкіх вайскоўцаў на поўначы Сырыі.
Прычына: за 10 дзён кастрычніка 18 беларусам адмовілі на мяжы ва ўезьдзе ў Ізраіль.
Кампанія Apple выдаліла з Apple Store праграму для адсочваньня месцазнаходжаньня паліцыі ў Ганконгу. Карпарацыя заявіла, што праграма HKmap.live нясе пагрозу як для паліцыянтаў, так і для саміх жыхароў аўтаномнага рэгіёну.
Мясьніковіча таксама можа ня быць, калі не ўмяшаецца Лукашэнка.
«Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» — цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацьвер сустракаецца з журналістамі. Сустрэча праходзіць у незвычайным фармаце — на фудкорце FoodMarket, які разьмешчаны на былым кіеўскім заводзе «Арсэнал».
У сераду Турэччына пачала ваенную апэрацыю супраць курдзкіх атрадаў на паўночным усходзе Сырыі, нанёсшы паветраныя ўдары па памежным горадзе Рас-аль-Айн. Гэта трэцяе падобнае ўварваньне Турэччына з 2016 года.
Таксама групу прапануюць перайменаваць — ужо ў назьве пазначыць, што яна «па скасаваньні сьмяротнага пакараньня».
Хітрая схема падарыла пратэстоўцам новы сымбаль, а амэрыканскай кампаніі можа прынесьці вялізныя фінансавыя страты.
«Брат» Лукашэнкі атакуе краіну, якую Лукашэнка хацеў аднаўляць.
Анкару прапануюць пакараць за атаку на поўнач Сырыі.
Расейскае агенцтва ТАСС і Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) падпісалі ў аўторак у Пхэньяне новае пагадненьне аб супрацоўніцтве.
Пётра Рудкоўскі, акадэмічны дырэктар BISS (Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў), заяўляе, што Лукашэнка на «Менскім дыялёгу» выступаў «у духу заходняга і ўкраінскага наратыву», і тлумачыць, чаму Крэмль успрымае гэта даволі спакойна.
Беларусь зацікаўленая ў хуткім вырашэньні візавага пытаньня і пашырэньні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Эўразьвязу Дыркам Шубэлем.
Агенцтва Reuters апублікавала шэраг першых рэакцый ад афіцыйных асобаў наконт пачатку турэцкай ваеннай апэрацыі/
Апазыцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны адзначыў, што транзыт улады можа быць вырашаны шляхам магчымага аб’яднаньня Расеі і Беларусі
Паводле артыкулу, апублікаванага 8 кастрычніка ў газэце The New York Times, апошнія дзесяць гадоў у Эўропе вядуць падрыўную дзейнасьць вайскоўцы расейскай вайсковай часткі нумар 29155 ГРУ.
Паведамляецца пра выбухі на мяжы і пра бамбаваньне рэгіёну турэцкімі самалётамі.
На лініі сутыкненьня, там, куды патэнцыйна штохвілінна можа прыляцець куля або снарад — за 10 кілямэтраў ад фронту, — жыве каля 100 000 дзяцей. Пра тое, як вайна ўплывае на псыхіку дзяцей, як адбіваецца на іх успрыманьні сьвету — рэпартаж ваеннага карэспандэнта Радыё Свабода.
Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага афіцыйна ўнесены ў рэестар замежных агентаў, паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі РФ.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка 9 кастрычніка заявіў, што парлямэнты Беларусі і Нямеччыны дагэтуль не падпісалі дамову аб супрацы. І гэта «выклікае шкадаваньне, бо Нямеччыну лічаць лякаматывам Эўразьвязу, а таму яе пазыцыю заўжды ўлічваюць».
За адзін дзень у Ваяводзкім упраўленьні ў Беластоку было зафіксавана 30 тысяч спробаў рэгістрацыі праз інтэрнэт на атрыманьне «карты паляка». Усе спробы — зь Беларусі.
Ці азначае падпісаньне «формулы Штайнмаера» па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе, што Менск страціць ролю пляцоўкі для замірэньня? Свабода запыталася пра гэта ў некаторых удзельнікаў «Менскага дыялёгу», які праходзіць у сталіцы Беларусі.
71 чалавек працуе ў дзяржаўных органах, 8 — у праваахоўных органах, войску ці сфэры надзвычайных сытуацыяў, 31 — беспрацоўны, 48 — пэнсіянэры.
У Эўропе ня менш за дзесяць гадоў вядуць падрыўную дзейнасьць ваеннаслужачыя расейскай вайсковай часткі нумар 29155, сьцьвярджаецца ў артыкуле, апублікаваным 8 кастрычніка ў New York Times.
У Белым доме афіцыйна заявілі аб адмове супрацоўнічаць з дэмакратамі ў Кангрэсе ў рамках расьсьледаваньня аб магчымай працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Грамадзкая кампанія «Канстытуцыя.бел» хоча не дапусьціць падпісаньня дакумэнтаў аб «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй. Яе ініцыятары кажуць, што для Беларусі гэта будзе частковая страта сувэрэнітэту. Хто стаіць за кампаніяй і як яны зьбіраюцца дзейнічаць?
Дырэктар Менскага бюро Свабоды Валянцін Жданко аднаўляе падзеі, пры якіх праводзілася мяжа паміж Беларусьсю і Літвой на падставе ўспамінаў і архіўных зьвестак, а таксама свайго інтэрвію 30-гадовай даўнасьці з савецкім функцыянэрам.
«З майго асабістага досьведу: калі паскардзіліся на вайскоўца ўнутраных войскаў, на міліцыянта, то нешта там было».
За няпоўную гадзіну на пляцоўцы перад магілёўскім гарвыканкамам Аляксей Паўлоўскі сабраў больш за 10 подпісаў.
Прэс-служба прэзыдэнта Аўстрыі пацьвердзіла Радыё Свабода, што 12 лістапада кіраўніка Беларусі чакаюць зь візытам у Вене.
Пра гэта прэс-сакратар Мінабароны Ўладзімер Макараў заявіў падчас сумеснага стрыму з БРСМ.
Перамовы паміж Вялікабрытаніяй і Эўразьвязам пра новае пагадненьне наконт Brexit на мяжы правалу. Пра гэта ў аўторак паведамілі брытанскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў атачэньні прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Барыса Джонсана.
Далучэньня ЗША да «нармандзкай чацьвёркі» ніхто ня хоча, а Расея з Украінай не ваюе, запэўнівае ён.
Урад Эквадора пакінуў сталіцу краіны Кіта з прычыны масавых пратэстаў, якія пачаліся ў выніку рэзкага павышэньня коштаў на паліва, выкліканага адменай дзяржаўных субсідый.
Сьвет на парозе вайны, Беларусь хоча міру, а без ЗША канфлікт ва Ўкраіне не ўрэгуляваць.
«Ня трэба ламаць насельніцтва і прымушаць размаўляць на той мове, на якой улада хацела б, нават калі гэта чымсьці абгрунтавана. На гэта патрэбен час. І ісьці трэба вельмі акуратна і спакойна».
ЗША заклікаюць Літву і Беларусь падтрымліваць дыялёг у пытанні БелАЭС, прычым ЗША нават маглі б пастаўляць для яе паліва. Пра гэта заявіла ў Вільні намесьніца міністра энэргетыкі ЗША Рыта Барануол.
ЗША ўнесьлі ў санкцыйны сьпіс 28 кітайскіх дзяржаўных установаў і прыватных фірмаў за парушэньне правоў этнічных меншасьцяў, сярод якіх галоўным чынам уйгуры і казахі, якія насяляюць заходні рэгіён Кітаю.
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (NBA) у панядзелак сутыкнулася з хваляй крытыкі — прычынаю стаў твіт галоўнага мэнэджэра баскетбольнай каманды Houston Rockets Дэрыла Морэй, у якім той выказаўся ў падтрымку дэманстрантаў у Ганконгу.
Загрузіць яшчэ