Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога шукае Інтэрпол


Падчас праходжаньня памежнага кантролю пры ўезьдзе ва Ўкраіну памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога шукае Інтэрпол. Пра гэта са спасылкай на прэсавую службу Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны паведамляе БелаПАН.

Адзначаецца, што беларус быў затрыманы 11 кастрычніка памежнікамі Чарнігаўскага атраду ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы».

«Грамадзянін Беларусі прыбыў на ўезд ва Ўкраіну. Падчас праходжаньня памежнага кантролю грамадзянінам, памежнікі зафіксавалі спрацоўваньне базы дадзеных Інтэрполу. Як высьветлілася пасьля, мужчыну расшуквалі праваахоўныя органы Францыі за кантрабандную дзейнасьць», — гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Інтэрпол — скарочаная назва Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі. У яе кампэтэнцыю ўваходзіць барацьба са злачыннасьцю міжнароднага ўзроўню, у тым ліку вышук злачынцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG