Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубе выбралі першага за 43 гады прэзыдэнта


Мігель Дыяс-Канэль

Нацыянальная асамблея Кубы выбрала прэзыдэнтам краіны Мігеля Дыяс-Канэля. Аб гэтым паведамляецца ў твітэры кубінскага парлямэнту.

На пост прэзыдэнта Кубы прэтэндавалі 17 кандыдатаў. За Дыяс-Канэля прагаласавалі 579 з 605 дэпутатаў, піша афіцыйная газэта ЦК Кампартыі Кубы Granma.

У 1976 годзе на Кубе скасавалі пасаду прэзыдэнта. Кіраўніком дзяржавы быў старшыня Дзяржаўнай рады. Пасада прэзыдэнта была адноўленая ў пачатку 2019 году пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі краіны. Цяпер прэзыдэнт Кубы выбіраецца парлямэнтам на пяць гадоў, ягонае знаходжаньне на гэтай пасадзе абмяжоўваецца двума тэрмінамі.

Дыяс-Канэль кіраваў Кубай як старшыня Дзяржаўнай рады з красавіка 2018 году. Ён стаў першым чалавекам не зь сям’і Кастра, які ўзначаліў Кубу з моманту камуністычнай рэвалюцыі.

Новая Канстытуцыя Кубы была прынятая ў выніку рэфэрэндуму ў лютым 2019 году. Яе падтрымалі больш за 73 адсоткаў кубінцаў. Акрамя некаторых зьменаў у структуры ўлады, яна таксама прызнала права грамадзян на прыватную ўласнасьць і свабодны рынак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG