Расейскае агенцтва ТАСС і Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) падпісалі ў аўторак у Пхэньяне новае пагадненьне аб супрацоўніцтве. Прыярытэтам два дзяржаўныя агенцтвы назвалі супрацьдзеяньне дэзінфармацыі.
«У інфармацыйнай сфэры мы ўсё часьцей назіраем скажэньне дадзеных, і нам варта змагацца з распаўсюдам такіх фальсыфікацый», — падкрэсьліў генэральны дырэктар ЦТАК Кім Чан Гван.
Раней дырэктар дэпартамэнту інфармацыі МЗС Паўночнай Карэі заяўляў, што расейскія дзяржаўныя СМІ «праўдзіва і аб’ектыўна асьвятляюць прынцыповыя пазыцыі кіраўніцтва КНДР у працяглым канфлікце паміж Вашынгтонам і Пхэньянам».