Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволенага Васіля Логвінава палітвязьнем. Агульная колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася да 477.
Дата пачатку працэсу па справе палітвязьня Ігара Лосіка па-ранейшаму невядомая. Напісаць прашэньне аб памілаваньні яму не прапаноўвалі.
Кіраўнік Украінскай асацыяцыі футболу Андрэй Павелка заявіў пра «пераможны кампраміс», дасягнуты на перамовах з Эўрапейскай асацыяцыяй футбольных фэдэрацый наконт формы, у якой зборная Ўкраіны будзе выступаць на чэмпіянаце Эўропы па футболе.
Антыманапольны камітэт Украіны дазволіў дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта» набыць у кіраваньне актывы прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс» (г.Роўна), кантрольны пакет акцый якога належаў беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю.
Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 214 «Аб Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь» і такім чынам зацьвердзіў новыя палажэньні аб ім і працоўным органе дзяржаўным сакратарыяце Савету бясьпекі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку свайго кіраўніка спраў Віктара Шэймана, доўгажыхара сучаснай палітычнай сцэны Беларусі
Зь пяці фігурантаў справы чату «Армія з народам», якіх у траўні асудзілі на тэрміны ад 4,5 да 6 год зьняволеньня, сама меней дваіх перавялі ў СІЗА Баранавіч, двое застаюцца на «Валадарцы», а дзе пяты фігурант справы, невядома.
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Ніка Сяховіч атрымала паведамленьне, што яе звольняць з працы ў 5-й менскай клінічнай бальніцы ў сувязі з заканчэньнем кантракту. Апошні дзень яе працы ў бальніцы будзе 11 жніўня. Само паведамленьне датавана 14-м чэрвеня. Пра гэта дакторка расказала Свабодзе.
Міжнародны фінансіст Біл Браўдэр шмат гадоў вядзе кампанію, каб пакараць забойцаў расейскага юрыста Сяргея Магніцкага. Зь ягонай ініцыятывы ў ЗША, а пазьней у іншых краінах прынялі так званы «Закон Магніцкага». Браўдэр расказаў, як такія санкцыі можна скарыстаць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Суд у Рызе арыштаваў дэпутата апазыцыйнай партыі Яніса Адамсона па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. Пра гэта паведамляе латвійскае агенцтва LETA.
Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца з трохдзённым візытам у Нямеччыне, дзе сустракаецца з кіраўніцтвам МЗС, канцылярыі Ангелы Мэркель, асноўных палітычных партый і беларускай дыяспарай.
Віктар Шэйман заставаўся адзіным чыноўнікам высокага ўзроўню, які працаваў з Аляксандрам Лукашэнкам з 1994 году. За 26 год пры ўладзе Лукашэнкі Шэйман пабываў сакратаром Савету бясьпекі, генэральным пракурорам, кіраўніком спраў.
Прадстаўнік так званай «ЛНР» у палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы па Данбасу Радзівон Мірошнік лічыць «цалкам магчымым» правядзеньне судовага працэсу ў «ЛНР» над Раманам Пратасевічам, якога ў канцы траўня затрымалі беларускія ўлады
Міністэрства інфармацыі Беларусі лічыць выключэньне тэлеканалу «Беларусь 24» са сьпісу дазволеных для рэтрансьляцыі на тэрыторыі Ўкраіны «чарговым недружалюбным жэстам у дачыненьні да беларускіх СМІ».
Паводле сьледчага, Дзьмітрыю Кубараву «забыліся прад’явіць» абвінавачваньне за прадметы, дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых рэчываў.
Швэдзкія дэпутаты Фрэдрык Мальм, Марыя Нільсан і Карын Карлсбро зьвярнуліся да міністра замежных спраў краіны Анн Ліндэ з прапановай выкарыстоўваць на дзяржаўным узроўні замест чырвона-зялёнага сьцяга Беларусі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
Па факце паведамленьня пра тое, што да 20-гадовага расейца Ягора Дуднікава быў прыменены гвалт, праводзіцца праверка.
Міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі расказаў пра некаторыя зьмены ў Грамадзянскім кодэксе, якія чакаюцца.
Кіраўнік залі друку Сьвятога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на шматлікія просьбы журналістаў.
Зняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога трымаюць у жодзінскім СІЗА ў «справе палякаў», перадаў на волю, што захварэў на каронавірус.
11 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця пачаўся суд над чацьвёртай часткай фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
У BYPOL лічаць, што Бабака пабілі перад запісам: «зьвярніце ўвагу на адбітыя вушы ў Яўгена». Яны таксама называюць імя і пасаду супрацоўніка ГУБАЗіКа, які, як сьцьвярджае BYPOL, кіраваў апэрацыяй, зьвязанай з затрыманьнем Бабака.
За дзень да адкрыцьця чэмпіянату пад забарону Эўрапейскай асацыяцый футбольных фэдэрацый трапілі словы «Героям слава!», якія разьмяшчаюцца на споднім баку гульнявой футболкі ўкраінцаў. Але ў Кіеве знайшлі выйсьце.
Лідэры «Вялікай сямёркі» у гэтыя выходныя сустрэнуцца ў Вялікай Брытаніі, і парадак саміту будзе сканцэнтраваны на глябальным аднаўленьні пасьля пандэміі каранавірусу, зьмяненьні клімату і выкліках з боку Расеі і Кітаю.
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская — пра сустрэчу беларускіх дактароў, што пацярпелі ад рэпрэсій, са Сьвятланай Ціханоўскай у Празе, пра дапамогу чэскай дзяржавы ў рамках праграмы Medevac і пра першую працу па спэцыяльнасьці ў Чэхіі.
33-гадовы Аляксей Пацко пяць гадоў быў судзьдзёй у Пінску. 9 жніўня 2020 году ён зрабіў свой выбар — не караць пратэстоўцаў. Выбар каштаваў яму дорага — страта працы, крымінальны перасьлед яго і маці, эміграцыя.
24 траўня, на наступны дзень пасьля гісторыі з захопам самалёта Ryanair, Вікторыя Сідарчук адвярнулася ад чырвона-зялёнага сьцяга падчас прайграваньня гімну. За такі дэмарш спартсмэнку ня толькі выставілі зь берасьцейскага «Дынама», але і не далі скончыць апошні курс ВНУ.
Павал Філіповіч быў валянтэрам падчас пратэстаў у Менску. Хлопец кінуў уласны бізнэс, каб дапамагаць іншым, а пазьней выехаў зь Беларусі з прычыны перасьледу і сам зьвярнуўся па дапамогу.
Гарадзкая рада Лісабону адпраўляла ўраду Расеі зьвесткі пра расейцаў, якія жывуць у Партугаліі і ўдзельнічалі ў акцыях супраць Уладзіміра Пуціна.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан на сустрэчы ў брытанскім Корнуале падпісалі дакумэнт аб умацаваньні супрацоўніцтва дзьвюх краін, які яны назвалі «новай Атлянтычнай хартыяй».
10 чэрвеня аднавіўся суд у крымінальнай справе супраць Сьцяпана Латыпава. Пасяджэньне адбываецца ў судзе Савецкага раёну Менску.
Сын Натальлі Ўладзіслаў з сакавіка адбывае ў 22-й калёніі ў Івацэвічах 2 гады зьняволеньня. Уладзіслаў асуджаны паводле 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт адносна супрацоўнікаў праваахоўных органаў).
Яшчэ са студзеня ўлады пачалі пагражаць замежным кампаніям, якія працуюць у Беларусі. Гэта такі своеасаблівы адказ на санкцыі Захаду. Глядзім, што гэтыя кампаніі робяць і колькі там працуе людзей.
Міністэрства замежных спраў Літвы выказала салідарнасьць з Польшчай, якая раней заявіла пратэст з нагоды рашэньня Лукашэнкі прызначыць 17 верасьня дзяржаўным сьвятам Беларусі.
Інвалід 3-й групы Валянцін Колб — адзін з 12 новых фігурантаў «пінскай справы». Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі. За яе прагаласавалі 626 дэпутатаў, 16 былі супраць, 36 устрымаліся.
Міністэрства ўнутраных спраў і пракуратура абвяргаюць заявы пра катаваньні зьняволенага магілёўскай калёніі Арцёма Анішчука. Пры гэтым пацьвердзілі, што ён праглынуў мэталічныя прадметы.
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту, два месяцы трымаюць у СІЗА КДБ. Паводле родных, яго наведвае адвакатка, але пра расьсьледаваньне справы гаварыць устрымліваецца. Сам жа зьняволены палітык напісаў родным: «Няма ніякіх зрухаў, усё заціхла».
Паводле дадзеных агенцтва, аб гэтым будзе абвешчана на сустрэчы з удзелам прэзыдэнта ЗША Байдэна і лідэраў краін Эўразьвязу на наступным тыдні.
Пасол Расеі ў Беларусі Яўген Лук’янаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў той факт, што расейскі трыкалёр паводле цяперашняга беларускага заканадаўства можа лічыцца нацысцкім сымбалем, бо ў часы вайны яго выкарыстоўвала Руская вызваленчая армія Ўласава
Праваахоўныя органы атрымалі згоду на ператрус дома і працоўнага месца парлямэнтара.
Як паведаміла Нацыянальнае грамадзкае радыё з спасылкай на свае крыніцы ў атачэньні Байдэна, у плянах прэзыдэнта ахвяраваць 500 мільёнаў доз вакцын Pfizer ад COVID-19.
Свабода зьбірае апошнія навіны пра асуджаных з палітычных матываў. Артыкул абнаўляецца.
Былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні пераехаў ва Ўкраіну пасьля таго, як быў звольнены са сваёй пасады ў красавіку.
Парлямэнт Альбаніі выказаўся за адстаўку прэзыдэнта краіны Іліра Мэты. Імпічмэнт ініцыяваў лідэр сацыялістаў і дзейны прэм’ер-міністар Эдзі Рама
Японія таксама прыняла рашэньне закрыць сваю паветраную прастору для беларускай авіякампаніі «Белавія» і не прымаць яе рэйсы, у тым ліку чартэрныя.
Вашынгтон і Лёндан асудзілі прылічэньне арганізацыяў, зьвязаных з расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным, да экстрэмісцкіх.
Пра гэта Кацярына Раецкая паведаміла ў сваім інстаграме.
Прадстаўнікі асноўных фракцыяў Эўрапейскага парлямэнту прапанавалі праект рэзалюцыі па Беларусі, які маюць разгледзець 10 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ