Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект новага Грамадзянскага кодэксу абмяжоўвае дзейнасьць замежных прадстаўніцтваў у Беларусі


Міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі. Архіўнае фота.
Міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі. Архіўнае фота.

Міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі расказаў пра некаторыя зьмены ў Грамадзянскім кодэксе, якія чакаюцца.

11 чэрвеня прайшла нарада аб праекце новага Грамадзянскага кодэксу Беларусі. Існуючы кодэкс не пераглядаўся больш за 20 гадоў. Некалькі апошніх год ва ўрадзе працавалі над зьменамі, якія закранаюць многія сфэры — да працоўнай і банкаўскай.

Міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі па выніках нарады расказаў пра некаторыя зьмены ў Грамадзянскім кодэксе:

  • У прыватнасьці, прапануецца замацаваць, што асобныя віды юрыдычных асобаў змогуць дзейнічаць на падставе зацьверджанага ўрадам тыпавога статуту. Калі цяпер для рэгістрацыі суб’екта гаспадараньня неабходна распрацаваць уласны статут, прадставіць яго ў орган рэгістрацыі і іншыя дзяржаўныя структуры, то па жаданьні заснавальнікаў можна не рыхтаваць індывідуальны статут і пры рэгістрацыі скарыстацца тыпавым варыянтам.
  • У кодэксе таксама будзе замацавана норма працы ў Беларусі замежных арганізацый: іх камэрцыйная дзейнасьць можа весьціся толькі са стварэньнем філіялаў.
  • Прадпрымальніцкая дзейнасьць з дапамогай прадстаўніцтваў замежных арганізацый ажыцьцяўляцца ня можа.
  • Яшчэ адна навацыя — артыкул аб дадатковай ахове выявы грамадзяніна. Гэта значыць фатаграфіі людзей ня могуць распаўсюджвацца бязь іх згоды, за выключэньнем пэўных выпадкаў — напрыклад, калі фота зроблена ў грамадзкім месцы.
  • Зьмены будуць тычыцца таксама зьдзелак зь непаўналетнімі грамадзянамі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. На гэты момант няма адназначнага разуменьня: на практыцы такія зьдзелкі могуць ажыцьцяўляцца са згоды абодвух законных прадстаўнiкоў альбо дастаткова аднаго? Замацоўваецца, што дастаткова аднаго законнага прадстаўніка.
  • У праекце прыбралі верхнюю мяжу тэрміну дзеяньня даверанасьці (цяпер тры гады). Бакі змогуць самі вызначаць патрэбны тэрмін. Калі ён не паказваецца, то паводле змаўчаньня будзе разумецца гадавы адрэзак.
  • Зьявіцца і безадкліканая даверанасьць: выдадзены дакумэнт ня можа быць адкліканы да свайго заканчэньня, калі іншае не прадугледжана ў самой даверанасьці.

Як перадае БелТА, найбольшы блок зьменаў закране гаспадарчую дзейнасьць і звычайных грамадзян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG