Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Папы Рымскага Францішка выступіў з заявай пра Беларусь


Папа Рымскі Францішак

Кіраўнік залі друку Сьвятога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на шматлікія просьбы журналістаў.

Сьвяты Пасад зрабіў заяву пра Беларусь, якую апублікаваў афіцыйны сайт Ватыкану:

«Сьвяты Пасад працягвае ўважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасьць да дасягненьня дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаваньняў беларускага народу», — гаворыцца ў заяве.

16 жніўня 2020 году падчас нядзельнай сустрэчы зь вернікамі папа Францішак асабіста спаслаўся на тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі:

«Мае думкі скіраваныя да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сытуацыяй, якая склалася пасьля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялёгу, спыненьня гвалту, павагі справядлівасьці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Францішак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG