Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біскуп Велікаселец заступіў на пасаду апостальскага адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Біскуп Казімір Велікаселец

Біскуп Казімір Велікаселец сёньня заступіў на пасаду апостальскага адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на партал Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

Цырымонія прайшла падчас сустрэчы чальцоў калегіі кансультантаў архідыяцэзіі.

Ганаровы мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адстаўку якога з пасады мітрапаліта ў сувязі з дасягненьнем 75-гадовага ўзросту ў студзені прыняў папа Рымскі Францішак, падзякаваў прысутным за шматгадовае супрацоўніцтва і паабяцаў «сваю малітву і падтрымку, а таксама служэньне парадамі і дапамогай у выпадку неабходнасьці».

Казімір Велікаселец папрасіў прысутных аб дапамозе ў выкананьні ўскладзеных на яго абавязкаў, якія ён будзе выконваць да прызначэньня новага кіраўніка Рыма-каталіцкага касьцёла ў краіне.

Разглядаючы іншыя пытаньні, удзельнікі сустрэчы «агучылі шматлікія просьбы ад вернікаў, якія паступаюць з усёй Беларусі, пра магчымасьць аднаўленьня трансьляцыі нядзельнай сьвятой імшы на Беларускім радыё». Вырашана «чарговы раз падаць кіраўніцтву Белтэлерадыёкампаніі просьбу ўзнавіць гэтыя трансьляцыі, якія слухала вялікая колькасьць людзей, пераважна сталага веку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG