Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб «масавых беспарадках» у Берасьці судзяць яшчэ 12 чалавек, зь іх трое непаўналетніх


Пратэсты ў Беарасьце 10 жніўня 2020 году.

11 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця пачаўся суд над чацьвёртай часткай фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).

Сёньня раніцай прайшло першае пасяджэньне, наступнае прызначанае на 16 чэрвеня.

Берасьцейцам пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Справу разглядае cудзьдзя Ленінскага раёну Дзьмітры Шурын.

На лаве падсудных 12 чалавек:

  • Марк Антонаў
  • Сьвятаслаў Герасімук (17 красавіка ўзяў шлюб у СІЗА)
  • Давід Збаранскі (сустрэў 18-годзьдзе ў СІЗА)
  • Максім Імховік (непаўналетні)
  • Валеры Мельнічук
  • Іван Пацейчук (непаўналетні)
  • Яўген Пекач
  • Марэк Сірадзэ
  • Андрэй Тарасавец
  • Вячаслаў Трафімук
  • Аляксандар Цімафееў
  • Алег Юраў (непаўналетні)

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» на працягу першага паседжаньня віну прызналі цалкам Герасімук, Пекач, Сірадзе, Цімафееў. Цалкам не прызналі Тарасавец, Трафімук, Юраў. Часткова пагадзіліся з прад'яўленым абвінавачваньнем Антонаў, Збаранскі, Імховік, Мельнічук, Пацейчук.

У чым вінавацяць фігурантаў?

Дзяржаўны абвінаваўца сьцьвярджае, што падсудныя 10 жніўня падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Берасьця — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспэкце Машэрава — груба парушылі грамадзкі парадак і нібыта ўчынілі пагромы. Яны таксама нібыта чынілі гвалт над супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Выкарыстоўвалі пры гэтым дошкі, палкі, сьметніцы, фрагмэнты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, мэталічныя ніты, ёмістасьці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Потым абвінавачаныя наўмысна зьнішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі i іншую маёмасьць, якая належала міліцыі, фізычным і юрыдычным асобам.

У выніку беспарадкаў, па вэрсіі сьледзтва, пацярпелі больш за 20 сілавікоў.

Агульную суму нанесенай шкоды сьледзтва ацаніла ў 24 тысячы рублёў (пашкоджана 13 аўтамабіляў міліцыі, адзін аўтобус, шчыты, шаломы, бронекамізэлькі, асфальт, тратуарная плітка, лаўкі, сьметніцы, дрэвы).

Каго ўжо пакаралі?

У справе аб «масавых беспарадках» у Берасьці на гэты момант агулам асудзілі ўжо 22 асобы.

10 сакавіка судзьдзя Вера Філонік асудзіла дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 года калёніі. Непаўналетнія Сяргей Гацкевіч і Дзяніс Хазей атрымалі 3 гады выхаваўчай калёніі.

21 траўня судзьдзя Андрэй Грушко прысудзіў яшчэ 13 фігурантам ад 3 гадоў выхаваўчай калёніі да 5 гадоў турмы. Сярод абвінавачаных была і дзяўчына асуджанага Дзяніса Хазея 18-гадовая Віталія Бандарэнка. Яе пакаралі 4 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

Суд над трэцяй часткай абвінавачаных працягваецца з 28 траўня па сёньняшні дзень. У справе праходзяць 13 фігурантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG