Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі і яго жонка Кацярына Раецкая зьехалі ў Кіеў


Верасень 2020 году. Кацрына Раецкая сустракае Дзяніса Дудзінскага пасьля арышту на Акрэсьціна.
Верасень 2020 году. Кацрына Раецкая сустракае Дзяніса Дудзінскага пасьля арышту на Акрэсьціна.

Пра гэта Кацярына Раецкая паведаміла ў сваім інстаграме.

У сторыз Раецкая напісала, што цяпер яны шукаюць кватэру ў Кіеве.

«7 чэрвеня 2021 году я магла б ехаць на могілкі да бацькі, які памёр роўна год таму, але замест гэтага я складваю ўсё сваё жыцьцё ў адзіную валізку і тэрмінова зьяжджаю з дому.

Зьяжджаю хутка: без тэлефона, у якім усё жыцьцё; без нататак пра мамін рэцэпт катлетак; без праграмы з мэдвыпіскамі; бяз ноўтбука, у якім усе фатаздымкі і сэрыял, які я загрузіла для бабулі; бяз выкананых абавязкаў перад партнэрамі; без працоўных дакумэнтаў; без каляжаў з марамі пра тое, якой будзе мая спальня, калі мы нарэшце працягнем рамонт.

Безь бібліятэкі, безь любімага кубка, бяз строяў, якія ствараліся калісьці для важных падзеяў.

Бяз банкаўскіх картак, разьліковых рахункаў, без разьвітальнай запіскі. І бяз пляну… Бо я ні разу за 29 гадоў ня думала пра адʼезд і заўсёды ўпэўнена казала, што я застаюся жыць у Беларусі, каб свае сілы і таленты ўкладаць у яе. Але аказваецца, самае сурʼёзнае рашэньне можна прыняць за паўдня. Пакуль я не магу жыць дома, але спадзяюся, толькі часова», — напісала Раецкая.

«Пару тыдняў таму я запаўняла кола балянсу і прапісвала прыярытэты менскага жыцьця. Цяпер гэта выглядае так сумна і сьмешна — здаецца, прасьцей вырваць аркуш, бо перагарнуць старонку дакладна ня выйдзе! А далей… З Божай дапамогай», — падсумавала яна.

2 чэрвеня да былога тэлевядоўцы, актора Дзяніса Дудзінскага і Кацярыны Раецкай прыйшлі супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Яны агледзелі жытло і забралі тэхніку і тэлефоны. Увечары Дзяніс Дудзінскі напісаў у Фэйсбуку, што яны з жонкай дома і ў іх «усё ок», але яны засталіся бяз сродкаў сувязі.

Летась у верасьні Дзяніса Дудзінскага затрымлівалі і судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Замест 10 дзён адміністрацыйнага арышту ён без тлумачэньня прычыны адседзеў 12.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG