Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лісабон дасылаў у Маскву зьвесткі аб удзельніках пратэстаў супраць Пуціна. Мэр папрасіў прабачэньня


Антыпуцінская акцыя ў Лісабоне
Антыпуцінская акцыя ў Лісабоне

Гарадзкая рада Лісабону адпраўляла ўраду Расеі зьвесткі пра расейцаў, якія жывуць у Партугаліі і ўдзельнічалі ў акцыях супраць Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамляе газэта Público са спасылкай на штотыднёвікі Ovservador і Expresso.

Гаворка ідзе пра трох арганізатараў дэманстрацыі каля амбасады Расеі ў Лісабоне. У студзені 2021 году яны зьвярнуліся ў гарадзкую раду з просьбай правесьці акцыю ў падтрымку апазіцыянэра Аляксея Навальнага. Для гэтага яны адправілі па электроннай пошце свае імёны, адрасы, ідэнтыфікацыйныя нумары і нумары тэлефонаў. Чыноўнікі перадалі гэтыя дадзеныя кампэтэнтным партугальскім органам (паліцыі і міністэрству ўнутраных спраў), а таксама міністэрству замежных спраў Расеі.

Пасьля таго, як пра гэта стала вядома, мэр Лісабону Фэрнанду Мэдына публічна папрасіў прабачэньня перад расейцамі. Ён сказаў, што памылка зьвязаная зь бюракратычнай працэдурай, якая ўжываліся з 2011 году для ўзгадненьня дэманстрацый. Але ў дадзеным выпадку такога не павінна было адбыцца.

Кандыдат у гарадзкую раду ад апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі Карлас Моэдас заявіў, што калі сытуацыя паўторыцца, мэр павінен будзе сысьці ў адстаўку, бо Лісабон «павінен быць горадам свабоды, дзе вітаюць і абараняюць прынцыпы дэмакратыі».

  • У Партугаліі пражывае прыкладна 5 тысяч расейцаў.
  • У канцы студзеня, калі Аляксея Навальнага затрымалі пасьля вяртаньня ў Расею, каля расейскай амбасады ў Лісабоне прайшла акцыя ў падтрымку палітыка. У ёй прынялі ўдзел прыкладна 70 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG