Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Вялікая Брытанія асудзілі прызнаньне ў Расеі Фонду барацьбы з карупцыяй экстрэмісцкай арганізацыяй


Уладзімір Пуцін і Аляксей Навальны, каляж
Уладзімір Пуцін і Аляксей Навальны, каляж

Вашынгтон і Лёндан асудзілі прылічэньне арганізацыяў, зьвязаных з расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным, да экстрэмісцкіх.

Пра гэта паведамляе DW.

«Гэтым дзеяньнем Расея фактычна крыміналізавала адзін зь нешматлікіх незалежных палітычных рухаў, якія засталіся ў краіне», — заявіў увечары ў сераду прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс, заклікаўшы Расею перастаць называць экстрэмісцкімі негвалтоўныя арганізацыі, спыніць рэпрэсіі супраць Навальнага і яго прыхільнікаў і выконваць міжнародныя абавязаньні паважаць і гарантаваць правы чалавека і асноўныя свабоды.

Нэд Прайс
Нэд Прайс

Прайс падкрэсьліў, што ў выніку прызнаньня Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) і «Штабоў Навальнага» экстрэмісцкімі арганізацыямі іх супрацоўнікі, валянтэры і тысячы прыхільнікаў па ўсёй Расеі апынаюцца перад рызыкай перасьледу і турэмнага зьняволеньня за ажыцьцяўленьне асноўных правоў чалавека, гарантаваных расейскай Канстытуцыяй.

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб назваў рашэньне Маскоўскага гарадзкога суду прызнаць ФБК экстрэмісцкай арганізацыяй «спробай забараніць сапраўдную палітычную апазыцыю». «Рашэньне аб тым, што ФБК — экстрэмісцкая арганізацыя, зьяўляецца памылковым, — гаворыцца ў заяве Рааба.

Дамінік Рааб
Дамінік Рааб

Раней у той жа дзень Маскоўскі гарадзкі суд, цалкам задаволіўшы пазоў сталічнай пракуратуры, прызнаў экстрэмісцкімі арганізацыямі Фонд барацьбы з карупцыяй, Фонд абароны правоў грамадзянаў (ФАПР) і грамадзкі рух «Штабы Навальнага». Пагадзіўшыся з тым, што гэтыя аб’яднаньні фармуюць ўмовы для дэстабілізацыі становішча ў Расеі, суд ліквідаваў ФБК і ФАПГ, а дзейнасьць штабоў забараніў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG