Чэскі ўрад вырашыў пачаць падрыхтоўку да стварэньня прадстаўніцтва беларускай апазыцыі ў Празе.
Вільня лічыць, што рашэньне Менску аб выхадзе з праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» ня мае сілы, заявіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Які эфэкт будуць мець захады, зробленыя Менскам у адказ на санкцыі ЭЗ? Ці ўзарвуць беларускія ўлады міграцыйную бомбу ля межаў Эўразьвязу? Чым Масква ўзнагародзіць Лукашэнку за прыпыненьне сяброўства Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве»?
Палітвязень, экс-старшыня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка выступіў 28 чэрвеня з апошнім словам у судзе. Ён сказаў, што не зьдзяйсьняў ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў і яму ня сорамна перад дзецьмі, калегамі і паплечнікамі. Прысуд будзе агучаны 6 ліпеня.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што ідэя выхаду Беларусі з ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» — гэта новая дэманстрацыя няўпэўненасьці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
28 чэрвеня МЗС Беларусі выклікаў кіраўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Дырка Шубэля і выступіў з заявай «у сувязі з уведзенымі Эўрапейскім Зьвязам беспрэцэдэнтнымі абмежавальнымі захадамі ў дачыненьні да Беларусі».
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў. Глядзім, чым гэта пагражае банкаўскай сфэры.
У сусьветнай гісторыі было няшмат выпадкаў, калі санкцыі пазытыўна мянялі сытуацыю ў краіне, супраць якой уводзіліся. Выключэньне здаралася там, дзе санкцыі спалучаліся зь іншымі фактарамі.
У красавіку сёлета ў першыя ж дні пасьля высылкі з Чэхіі 18 супрацоўнікаў амбасады Расеі, якіх чэскія ўлады назвалі супрацоўнікамі спэцслужбаў, у чэскім сэгмэнце інтэрнэту практычна спынілася актыўнасьць так званых троляў, якія выступалі з прарасейскіх пазыцый.
У Берасьці ў канцы чэрвеня на ініцыятыву пракуратуры ліквідавалі дзьве папулярныя культурныя пляцоўкі — тэатар «Крылы халопа» і «Грунт будучыні».
Пра гэта заявіла сёньня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступаючы па відэасувязі на пасяджэньні франка-нямецкай парлямэнцкай асамблеі
Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, ЗША і Нямеччына імкнуцца павялічыць падтрымку Ўкраіны, каб зьмякчыць наступствы завяршэньня газаправоду «Паўночны паток – 2»
Гомельскі валянтэр Ільля Міронаў атрымаў адказы на свае звароты ў Міністэрства інфармацыі.
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у сьвеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Менскай вобласьці).
28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся суд над берасьцейскім актывістам Андрэем Шарэндам. Сам ён на працэс не прыйшоў. У Паліны і Андрэя Шарэндаў на выхаваньні двое непаўналетніх сыноў, 12 і 5 гадоў. Раней Паліну асудзілі на 2 гады зьняволеньня, Андрэю далі хатні арышт.
Апошні тыдзень чэрвеня ў менскіх судах пачаліся грамадзянскія працэсы па пазовах пракурораў Менску ў інтарэсах «Менсктрансу» да асуджанных палітзьняволеных.
The Washington Post піша са спасылкай на прадстаўнікоў выведнай супольнасьці ЗША, што напады на амэрыканскіх дыпляматаў маглі ажыцьцяўляцца «з выкарыстаньнем мікрахваляў або іншых формаў накіраванай энэргіі».
Інтэрнэт-партал Tut.by выдаліў з агульнага доступу ў сваіх сацыяльных сетках пасты за ўвесь 2020 год і за першую палову 2021 году, а таксама адмовіўся ад адзнакі вэрыфікацыі ў Telegram .
У дачыненьнях рэжыму Лукашэнкі з Расеяй дыпляматка лічыць асноўным фактарам рэакцыю на пагадненьні беларускага грамадзтва.
Літва, у сваю чаргу, вядзе расьсьледаваньне ў справе ўдзелу беларускіх чыноўнікаў у перакіданьні мігрантаў з Азіі на тэрыторыю Эўразьвязу.
Па стане на 25 чэрвеня 2021 году Рэспубліканскі банк вакансій прапануе працу 3075 лекарам, 3042 мэдычным сёстрам, 1040 фэльчарам. Міністэрства аховы здароўя асаблівай праблемы ня бачыць і сьцьвярджае, што адтоку мэдыкаў няма.
Дзяржаўная тэлевізія Паўночнай Карэі прызнала, што кіраўнік дзяржавы моцна схуднеў. Як паведаміла паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап», словы аб магчымым недамаганьні Кім Чэн Ына прагучалі ў тэлевізійным інтэрвію з жыхаром КНДР.
Брытанскія вайскоўцы старанна плянавалі праходжаньне эсьмінца «Defender» каля ўзьбярэжжа анэксаванага Расеяй Крыму і не выключалі агрэсіўнай рэакцыі расейскага флёту і ВПС на дзеяньні брытанскага карабля.
Былых супрацоўнікаў тэлеканалу АНТ, якія страйкавалі і звальняліся падчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, выклікаюць на допыты ў Сьледчы камітэт
Міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры просіць эўрапейскіх палітыкаў дапамагчы ў стварэньні Усходнеэўрапейскага ўнівэрсытэту для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, вымушаных бегчы з Беларусі і Расеі
У гэтым годзе з Беларусі ў Літву спрабавалі трапіць больш за паўтысячы нелегальных мігрантаў. Гэты паказчык у некалькі разоў вышэй, чым за ўвесь мінулы год, піша літоўскі партал delfi.lt.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу сабраў першы вялікі мітынг сваіх прыхільнікаў пасьля сыходу зь Белага дому. У мітынгу ў штаце Агаё прынялі ўдзел тысячы людзей.
З высокай імавернасьцю Нікол Пашыньян зноў стане прэм’ер-міністрам краіны. Ягоная партыя на парлямэнцкіх выбарах амаль у 2,5 раза пераўзышла бліжэйшага канкурэнта.
Максім Рыжанкоў таксама грубымі словамі абазваў бел-чырвона-белы сьцяг. Па яго словах, беларусы пад гістарычным сымбалем заўзелі ня за, а супраць нацыянальнай каманды. Вядучая баскетбалістка зборнай мае супрацьлеглую думку, яна падзякавала беларусам за падтрымку.
Генэральны дырэктар LTG Мантас Бартушка падкрэсьліў, што перавозкі беларускіх грузаў заўсёды разглядаліся як высокарызыкоўныя, таму прадпрыемства займаецца дывэрсыфікацыяй свайго бізнэсу.
У Горадні 26 чэрвеня затрымалі Дзяніса Ўшкевіча — лекара-анэстэзіёляга аддзяленьня рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі Гарадзенскага абласнога клінічнага кардыялягічнага цэнтру, паведаміў Telegram-канал «Белыя халаты».
Пасьля таго, як у сярэдзіне чэрвеня Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка справаў Віктара Шэймана, прадстаўнік санаторыю «Беларусь» у Друскеніках заяўляе, што няма ніякіх прычын, каб санаторый не працаваў і каб яго рахункі ў банку заставаліся заблякаваныя, паведамляе партал delfi.lt.
Крымскія татары ў суботу, 26 чэрвеня, адзначаюць Дзень нацыянальнага сьцяга.
Новыя санкцыі ЭЗ разьлічаныя на тое, каб вывесьці з гульні дойных кароваў эканомікі Беларусі, яны скіраваныя супраць некаторых найбольш важных эканамічных сэктараў краіны, супраць самых багатых і ўплывовых прыхільнікаў рэжыму, лічаць аналітыкі Цэнтральнай службы навінаў RFE/RL.
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расеянка Сафія Сапега, затрыманыя пасьля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у Менску, заключылі дасудовае пагадненьне аб супрацоўніцтве са сьледзтвам і даюць «пасьлядоўныя прызнаньні».
Беларусы ў Літве зноў зладзілі акцыю на памежным пераходзе «Мядзінінкай». Яны выйшлі на дарогу і прапускалі толькі легкавыя машыны.
25 чэрвеня ён сустракаўся з Марыяй Калесьнікавай аб 11:40, і тады яны ня ведалі пра перадачу справы ў суд, хоць Генпракуратура апублікавала паведамленьне аб 10:11.
Яе запрасіў міністар замежных спраў гэтай краіны.
«Санкцыйны ціск Захаду на Менск разглядаецца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава
Чытач Свабоды падзяліўся лістом ад вязьня Міколы Аўтуховіча, які сядзіць у «амэрыканцы» па «справе аб тэрарызьме». Ён піша, чым займаецца ў зьняволеньні.
Для ўзмацненьня аховы мяжы з Беларусьсю ад мігрантаў у Літву прыбудзе група з 30 супрацоўнікаў агенцтва Эўразьвязу ў справе бясьпекі зьнешніх межаў (Frontex), паведаміла прэс-служба МУС Літвы.
25 чэрвеня — другі дзень суду над Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Уладзімерам Цыгановічам, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам і Дзьмітрыем Паповым. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошваньні, таму ня маюць права расказваць пра акалічнасьці справы.
Рух «За свабоду» 25 чэрвеня атрымаў зь Міністэрства юстыцыі прадпісаньне да 13 ліпеня падаць шэраг дакумэнтаў у рамках вывучэньня дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.
25 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёну Менску пачаў разглядаць справу 26-гадовай Ганны Важнік, якую абвінавацілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу — «Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»
Саміт ЭЗ вырашыў працягнуць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, уведзеныя з прычыны анэксіі Крыму і баявых дзеяньняў у Данбасе. Пра гэта паведаміў старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль.
У Савецкім раённым судзе працягваецца працэс па «справе студэнтаў», на якім 12 чалавек абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Перавод блогера Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапегі пад хатні арышт выглядае як цынічны выкрут уладаў Беларусі, каб дамагчыся адмены міжнародных санкцыяў, уведзеных пасьля іх затрыманьня.
Рэчыцкі раённы суд 25 чэрвеня разглядаў крымінальную справу 65-гадовай пэнсіянэркі Людмілы Хлусевіч, хворай на анкалёгію. У сьнежні 2020 году яна пакінула камэнтар — слова «тварь» — на старонцы ў «Аднаклясьніках» пад здымкам, на якім міліцыянт б'е хлопца.
Старшыня Цэнтру лібэральных стратэгій Іван Крыстэў падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, чаму Беларусі будзе недастаткова пазьбягаць памылак, зробленых краінамі Цэнтральнай Эўропы, і якія тры стымулы для беларусаў ён бы стварыў, калі б кіраваў Эўразьвязам.
Загрузіць яшчэ