Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: ЗША і Эўразьвяз створаць мэханізм каардынацыі палітыкі ў дачыненьні да Расеі


Паводле дадзеных агенцтва, аб гэтым будзе абвешчана на сустрэчы з удзелам прэзыдэнта ЗША Байдэна і лідэраў краін Эўразьвязу на наступным тыдні.

ЗША і ЭЗ плянуюць запусьціць на наступным тыдні рамачны мэханізм для ўзгадненьня палітыкі ў дачыненьні да Расеі, паведаміла інфармагенцтва Bloomberg News.

Расея выклікае ўсё больш крытыкі з боку Захаду ў сувязі з парушэньнем міжнародных нормаў і пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека.

На сустрэчы з удзелам прэзыдэнта Джо Байдэна і лідэраў 27 краін ЭЗ у Брусэлі 15 чэрвеня яны заявяць, што «для каардынацыі палітыкі і дзеяньняў» будзе створаны «дыялёг высокага ўзроўню ЭЗ і ЗША па Расеі», гаворыцца ў праекце высноў саміту, зь якім азнаёмілася Bloomberg News.

Байдэн адправіцца на саміт ЭЗ-ЗША адразу пасьля паседжаньня «Вялікай сямёркі» і сустрэчы лідэраў NATO.

Пасьля гэтага Байдэн сустрэнецца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Жэнэве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG