Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: ЗША разам з эўрапейскімі саюзьнікамі адкажуць на выклікі з боку Расеі


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

У артыкуле ў Washington Post прэзыдэнт заявіў, што Вашынгтон не імкнецца да канфлікту і спадзяецца на стабільныя і прадказальныя адносіны з Масквой.

ЗША будуць супрацьстаяць Расеі разам з эўрапейскімі саюзьнікамі, паабяцаў прэзыдэнт Джо Байдэн за некалькі дзён да яго першай асабістай сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным пасьля прыходу ў Белы дом.

У сераду Байдэн накіруецца ў Эўропу, дзе возьме ўдзел у самітах «Вялікай сямёркі» і NATO, а 16 чэрвеня сустрэнецца з расейскім лідэрам у Жэнэве.

Саміт пройдзе на фоне самага сур’ёзнага крызісу ў адносінах паміж дзьвюма краінамі за многія гады. Напружанасьць паміж ЗША і Расеяй зьвязаная з шырокім колам пытаньняў, улучна з абвінавачаньнямі ў хакерскіх нападах, правамі чалавека і заявамі аб ўмяшаньні ў хаду выбараў.

У артыкуле, апублікаваным у Washington Post у суботу, амэрыканскі прэзыдэнт абяцаў падтрымліваць «дэмакратычныя альянсы» Вашынгтону ва ўмовах шматлікіх крызісаў і нарастаньня пагрозаў з боку Масквы і Пэкіну.

«Ці ідзе гаворка аб спыненьні пандэміі COVID-19 ва ўсім сьвеце, вырашэньні задач, зьвязаных з паскарэньнем кліматычнага крызісу, або супрацьстаяньні згубнай дзейнасьці урадаў Кітаю і Расеі, Злучаныя Штаты павінны лідзіраваць ў сьвеце з пазіыцыі сілы», — падкрэсьліў Байдэн.

«Мы выступаем адзіным фронтам, каб адказаць на выклікі эўрапейскай бясьпецы з боку Расеі, пачынаючы зь яе агрэсіі ва Ўкраіне, і ня будзе ніякіх сумневаў у рашучасьці Злучаных Штатаў абараняць нашы дэмакратычныя каштоўнасьці, якія мы ня можам аддзяліць ад нашых інтарэсаў», — напісаў ён .

«Прэзыдэнт Пуцін ведае, што я без ваганьняў адкажу на шкодныя дзеяньні ў будучыні, — заявіў Байдэн. — Калі мы сустрэнемся, я зноў падкрэсьлю прыхільнасьць Злучаных Штатаў, Эўропы і дэмакратый аналягічнага мысьленьня адстойваньню правоў і годнасьці чалавека».

Пасьля ўступленьня на пасаду ў студзені Байдэн узмацніў ціск на Крэмль, а калі ў адным з інтэрвію ён пагадзіўся са сьцвярджэньнем, што Пуцін — «забойца», гэта выклікала рэзкую крытыку ў Маскве.

Тым ня менш, абодва лідэры выказалі надзею, што адносіны могуць палепшыцца. Прэзыдэнт Расеі заявіў у пятніцу, што ён чакае станоўчых вынікаў ад перамоваў.

У сваім артыкуле Байдэн таксама падкрэсьліў, што Вашынгтон «не імкнецца да канфлікту», і згадаў нядаўняе падаўжэньне Дамовы СНУ-3 як доказ свайго жаданьня зьнізіць напружанасьць.

«Мы хочам стабільных і прадказальных адносін, пры якіх мы зможам працаваць з Расеяй у такіх пытаньнях, як стратэгічная стабільнасьць і кантроль над узбраеньнямі», — адзначыў прэзыдэнт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG