Міністэрства замежных справаў Украіны праз сваю амбасаду ў Менску зьвярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай патлумачыць інфармацыю аб правядзеньні сьледчых дзеяньняў з затрыманым журналістам і блогерам Раманам Пратасевічам на запыт гэтак званай «ЛНР».
Літва і Эстонія абвінавацілі Расею ў парушэньні сваіх паветраных прастораў вайсковымі самалётамі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дзяржаўныя ведамствы дзьвюх краін Балтыі.
Паводле прэс-сакратара замежнапалітычнага ведамства Беларусі, ніякі «шантаж і дыктат» з боку замежных дзяржаў не прымусіць афіцыйны Менск зьмяніць свой курс.
Што такое «іншыя дзелавыя паслугі», абарот якіх складае 1,7 мільярда даляраў на год? Разьбіраемся.
На павелічэньне міграцыйных патокаў з боку Беларусі варта глядзець скрозь прызму праблемы тэрарызму, заявіў дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі (VSD) Літвы Дарус Яўнішкіс у апублікаваным 16 чэрвеня інтэрвію парталу 15min.lt.
МЗС Аўстрыі назвала абсурднымі спробы афіцыйнага Менску параўнаць сытуацыю ў краіне зь перасьледам за падбухторваньне да дзяржаўнай здрады ў Аўстрыі.
У Жэнэве адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША — Джо Байдэна і Расеі — Уладзіміра Пуціна. Кіраўнікі дзяржаў упершыню правялі перамовы адзін з адным у гэтым статусе. Мерапрыемства прайшло пры найгоршых адносінах Масквы і Вашынгтона з часоў заканчэньня халоднай вайны.
Крымінальная справа ў дачыненьні Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова пачне разглядацца Гомельскім абласным судом 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме проста ў СІЗА.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб атрыманьні інфармацыі, што ў часе сёлетніх супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2021» плянуюць адпрацоўваць захоп трох украінскіх гарадоў.
Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце зьвярнулася ў Генпракуратуру ў сувязі з падазрэньнямі аб арганізаваным незаконным правозе людзей зь Беларусі.
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі думае, што гэта фармальная нагода, а размова будзе пра іншае.
Канстытуцыйны суд плянуюць надзяліць паўнамоцтвамі праверкі выбараў і імпічмэнту прэзыдэнта, а таксама праверкі канстытуцыйнасьці пытаньняў, якія выносяцца на рэфэрэндум.
Кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Зьвяно» Тацяна Гацура-Яворская заклікала беларусаў і грамадзян іншых краін уступаць у гэтую арганізацыю, бо, паводле прагнозу, улады зьбіраюцца яе закрыць. Тацяна расказвае, што адбываецца ў «Зьвяне».
Амбасадары краінаў ЭЗ зацьвердзілі чацьвёрты пакет санкцыяў адносна Беларусі. Ён будзе канчаткова ўхвалены кіраўнікамі МЗС краінаў Зьвязу 21 чэрвеня.
Гэта было зроблена адмыслова да сустрэчы прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Паводле Натальлі Пратасевіч, паводзіны ейнага сына на прэсавай канфэрэнцыі 14 чэрвеня — гэта маска, каб «уратаваць сябе, а таксама жыцьцё сваёй дзяўчыны». «Ясна, што яму вельмі моцна пагражаюць», — упэўненая маці журналіста.
Спартовы журналіст Дзьмітры Рута выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту. Яго асудзілі за фанацкі шалік у белы з чырвоным колеры.
Крымінальнай справы па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020 году не завялі.
Расейскія найміты ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) неаднаразова былі датычныя да катаваньняў і забойстваў мясцовых жыхароў пад выглядам барацьбы з паўстанцамі.
З 1 верасьня ў школах уводзіцца пасада кіраўніка вайскова-патрыятычнага выхаваньня. «Усяго каля дзьвюх тысяч ставак», — паведаміў міністар адукацыі Ігар Карпенка.
Кампанія Siemens Energy працягвае выконваць замову беларускіх на пастаўку 16 газавых турбінаў і частку зь іх ужо даставіла ў Беларусь, хоць незразумела, хто за гэта заплаціць.
Паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. Пра гэта яна напісала ў Facebook.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Расейскі палітоляг Аляксандар Баўнаў, галоўны рэдактар Carnegie.ru, кажа, што не чакае радыкальных рашэньняў ад сустрэчы Пуціна і Байдэна, ацэньвае пэрспэктывы саюзу Расеі і Кітаю і тлумачыць, чаму Лукашэнка цалкам прымальны для Крамля
У выніку сустрэчы лідэраў Эўразьвязу і ЗША прыняты сумесны дакумэнт.
Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Артыкул абнаўляецца.
Падчас арганізаванай МЗС Беларусі прэс-канфэрэнцыі з нагоды вымушанай пасадкі Ryanair сілавікі нечакана прывялі ў залю Рамана Пратасевіча і сказалі яму выступіць перад прысутнымі.
Кіраўніца спраў выканаўчага камітэту Стрыйскай гарадзкой рады Аксана Затварніцкая заплаціць 510 грыўняў штрафу і 454 грыўняў судовага збору за парушэньне рэжыму сакрэтнасьці пры арганізацыі сустрэчаў з грамадзянамі замежных дзяржаў (агулам 35 даляраў у эквіваленце).
Міжнародная фэдэрацыя паўэрліфтынгу праз патэнцыйную небясьпеку здароўю спартоўцам перанесла змаганьні ў Швэцыю.
Паводле Габрыэлюса Ландсбэргіса, міністра замежных справаў Літвы, Беларусь выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў з Іраку і Сырыі «як зброю» супраць яго краіны, перамяшчаючы іх празь мяжу ў Літву.
Віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы Рышард Тэрлецкі, які раней раскрытыкаваў Сьвятлану Ціханоўскую і параіў зьвяртацца па дапамогу ў Маскву, а ня ў Польшчу, сустрэўся зь ёй у Вільні.
Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі ліста ад зьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, які праходзіць у «польскай справе».
На выязным пасяджэньні Савету Рэспублікі было агучана, што МУС і Сьледчы камітэт прапануюць заводзіць крымінальныя справы ў выпадку адсутнасьці прызыўнікоў у Беларусі, каб потым прасіць садзейнічаньня сілавых структур у іншых краінах.
Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту NATO ў Бруселі 14 чэрвеня, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ўзброенае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну не выключае магчымасьці ўступленьня Украіны ў NATO, аднак Кіеў павінен выканаць шэраг умоў.
Чачэнскі тэлеканал «Грозны ТБ» выпусьціў 35-хвілінны рэпартаж «пра спробу выкраданьня» Халімат Тарамавай. Раней праваабаронцы паведамлялі, што дзяўчыну гвалтам вывезьлі з прытулку для пацярпелых ад гвалту ў Дагестане.
Працэс будзе закрыты і пройдзе ў будынку Гомельскага СІЗА.
Як сёлета зьмянілася стаўленьне беларусаў да пратэстаў? Каго цяпер беларусы хочуць бачыць прэзыдэнтам краіны? Як незадавальненьне палітыкай Крамля адбілася на стаўленьні да Расеі і Пуціна?
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што ЗША ўсьведамляюць пагрозы, зь якімі сутыкаюцца балтыйскія дзяржавы, і ведаюць пра «штораз больш агрэсіўную пазыцыю Расеі і яе імкненьне ўбудаваць Беларусь у расейскую вайсковую архітэктуру«.
Саміт NATO выказаўся ў падтрымку незалежных расьсьледаваньняў пасадкі самалёта Ryanair у Менску, у тым ліку расьсьледаваньня Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).
Псыхатэрапэўтка Натальля Скібская — пра мову цела ўдзельнікаў брыфінгу МЗС з удзелам палітвязьня Рамана Пратасевіча, пра тое, чаго хацелі і чаго дасягнулі ўлады, пра ахвяраў стакгольмскага сындрому і дапамогу закладнікам.
Армін Ляшэт, старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, які ўваходзіць у кіроўную кааліцыю ў Нямеччыне, лічыць, што Эўразьвяз павінен увесьці дадатковыя санкцыі, каб «мэтанакіравана аказаць ціск на Лукашэнку».
Новы ўрад Ізраілю, прыведзены да прысягі 13 чэрвеня — гэта мяшанка палітычных партый, якія мелі мала агульнага, акрамя імкненьня адправіць у адстаўку шматгадовага прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу.
Надзея Нортан жыве ў Каліфорніі і зьяўляецца прэзыдэнткай Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, як падзеі на радзіме аб’ядналі амэрыканскіх беларусаў, як дыяспара дапамагае землякам у Беларусі і як лабіюе беларускае пытаньне ў ЗША.
Супраць 75-гадовай ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі, якая да путчу ўзначальвала ўрад М’янмы, вылучаны шэраг абвінавачаньняў, у тым ліку ў падбухторваньні да беспарадкаў і ў карупцыі, інфармуе DW.
Цяпер аформіць візу з рознымі мэтамі можна ў адмысловым аддзеле Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Джо Байдэн перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Жэнэве заручыцца падтрымкай і салідарнасьцю саюзьнікаў ЗША па NATO. Пра гэта інфармуе DW.
Колькасьць разгорнутых адзінак ядзернай зброі ў сьвеце вырасла з 3720 да 3825. Каля 2 тысяч боегаловак знаходзіліся ў стане павышанай баявой гатоўнасьці — амаль усе яны належаць Расеі і ЗША.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Беларусі Павел Латушка заявіў аб спыненьні акцый пратэсту на польска-беларускай мяжы пасьля атрыманага ў суботу ліста ад прадстаўніка ЭЗ па міжнародных справах Жузэпа Бурэля.
Расказваем пра аднаго з самых прыкметных супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, пра існаваньне якога мінулай вясной мала хто ведаў.
Пра сустрэчу паведаміў у нядзелю на брыфінгу для журналістаў памочнік Байдэна ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван.
Загрузіць яшчэ