Затрыманы ў Менску блогер Раман Пратасевіч адмаўляе інфармацыю аб яго допыце прадстаўнікамі так званай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР).
Адваката жанчыны, якая выселіла памочніцу пракурора з арандаванай кватэры, пазбавілі ліцэнзіі. Гэта высьветлілася пасьля перапынку на абед.
На працэсе па «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе, cкончыўся допыт сьведак і вывучаюцца матэрыялы справы. За 17 чэрвеня пасьпелі вывучыць 10 тамоў, 18 чэрвеня плянуюць разгледзець ня менш.
Сьвятлана Ціханоўская 20–22 чэрвеня наведае Брусэль і Люксэмбург і выступіць на пасяджэньні Рады замежных спраў Эўразьвязу.
Ярослаў Качыньскі, віцэ-прэм’ер Польшчы, кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі і лідэр кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», абвінаваціў Расею ў зьдзяйсьненьні маштабнай кібэратакі, ад якой пацярпелі палітыкі розных узроўняў.
«Спроба прызнаць гэтую інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкай падобная да таго, што ўвесь час цяпер спрабуюць зрабіць нашы кантрольныя органы — нацягнуць саву на глёбус».
Санкцыі маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.
Пракуратура Берасьця «за парушэньні закону» ліквідавала культурніцкія ўстановы «Тэатар Крылы Халопа» і «Грунт будучыні».
Таксама Верамеенцы забаранілі прадаваць надалей прадукцыю ў белых і чырвоных колерах. Прысуд вынес суд Ленінскага раёну Горадні 18 чэрвеня. Справу разглядала судзьдзя Алена Пятрова.
Курт Волкер падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, як памянялася ўспрыняцьце Лукашэнкі за апошні год і якім мае быць пасланьне ЗША Пуціну пра Беларусь.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў стаў кліентам амэрыканскай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, якая займаецца лабіяваньнем у Кангрэсе ЗША.
«За публікацыі ў абарону дэмакратыі і вяршэнства закону, якія раскрываюць злоўжываньні ўладай, карупцыю, парушэньне грамадзянскіх правоў і правоў чалавека».
Выйшаў з турмы на Акрэсьціна журналіст і мантажор каналу «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка.
Цяпер у Беларусі працуе адзін акрэдытаваны журналіст агенцтва. Многія замежныя СМІ, у тым ліку Радыё Свабода, былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі ў кастрычніку 2020 году, у разгар палітычнага крызісу ў краіне.
Прызначаючы новых амбасадараў, Лукашэнка папярэдзіў іх пра наступствы «здрады перад прэзыдэнтам».
Мэр Сяргей Сабянін падоўжыў абмежаваньні, уведзеныя на гэтым тыдні ў Маскве з прычыны пагаршэньня сытуацыі з каранавіруснай інфэкцыяй, да 29 чэрвеня.
Міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка заявіў, што ўкраінская энэргетычная сыстэма ўжо з наступнага году будзе працаваць аўтаномна ад энэргасыстэм Расеі і Беларусі пры ўмове стабільнага ацяпляльнага сэзону 2021/2022 гадоў.
Расказваем, хто з грамадзянаў іншых краінаў сядзіць у Беларусі з палітычных прычын.
Горадзенскі партал Hrodna.life асудзілі на 14 500 рублёў штрафу за публікацыю фота з лягатыпам тэлеграм-канала, забароненага беларускімі ўладамі.
18 чэрвеня ў Маскоўскім абласным судзе меў адбыцца працэс аб экстрадыцыі ў Беларусь чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна. Аднак стала вядома, што яго адклалі на тыдзень.
«Кожны зь мільёнаў нашых чытачоў будзе пастаўлены ў небясьпечнае становішча, калі ва ў хоць які дзень за ім могуць прыйсьці і судзіць за тое, што дзяліўся ўпадабаным матэрыялам парталу», — зазначыла ў камэнтары каманда Tut.by
Падчас візыту ў Маскву Ўладзімер Макей сустрэўся з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым. Сярод іншага яны абмеркавалі арышт у Беларусі расейскай грамадзянкі Соф'і Сапегі.
У Ігналінскім раёне літоўскія памежнікі затрымалі 8 ірацкіх грамадзян, які незаконна перасеклі мяжу зь Беларусьсю. Сёлета больш за 400 іншаземцаў спрабавалі нелегальна ўехаць у Літву зь Беларусі.
Удары былі нанесеныя ў адказ на запуск запальных шароў з боку ХАМАС.
Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула паўтысячы чалавек. Такога ў найноўшай гісторыі краіны не было яшчэ ніколі.
Віталь Уткін, сябра камісіі у пытаньнях заканадаўства Палаты прадстаўнікоў, выступіў у падтрымку ўхваленых законапраектаў, якія ўзмацняюць адказнасьць за «экстрэмізм».
12 чэрвеня Віталія Бандарэнка паведаміла маці празь іншых зьняволеных, што ў СІЗА яе прымусілі падпісаць пяць пустых аркушаў фармату А5. Што на іх напішуць, дзяўчына ня ведала.
Сьвята атрымала назву Дзень нацыянальнай незалежнасьці (National Independence Day), гэты дзень афіцыйна будзе выходным.
У Маскве супрацоўнікі Сьледчага камітэту ў ноч на пятніцу затрымалі муніцыпальную дэпутатку Цьвярскога раёну ад партыі «Яблоко» Кетэван Хараідзэ, якая ў траўні паведаміла пра намер балятавацца ў Дзяржаўную Думу.
Месяц таму 18 траўня затрымалі ўдаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую. Тады ж заблякавалі сайт Tut.by і затрымалі многіх супрацоўнікаў.
17 чэрвеня ў «Менск-арэне» прайшоў канцэрт знанага расейскага гурту «Кино», на якім здарыўся інцыдэнт, зьвязаны з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам.
Суд у Лідзе прысудзіў Ігару Пыж’янаву тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па 1 частцы 366 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).
17 чэрвеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова зь яго калегам зь Вялікай Брытаніі Дамінікам Раабам. Гутарка прайшла з ініцыятывы брытанскага боку, паведамляе прэс-служба расейскага МЗС.
Галоўныя падзеі 17 чэрвеня.
17 чэрвеня аднавіўся працэс па «справе студэнтаў» менскіх ВНУ, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў леташніх акцыях пратэсту і ў іх арганізацыі.
Неназваны аўстрыйскі дыплямат заявіў, што для Вены «важна, каб санкцыі не закранулі насельніцтва, зь якім Аўстрыя, у прыватнасьці, вядзе вельмі інтэнсіўны дыялёг».
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі ў інтэрвію Youtube-каналу «Свабода Premium» расказаў, што адзін з настаўнікаў X-Factor Belarus, украінскі і расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў, адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. Цяпер паэтка і тэлевядоўца ў Варшаве. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, што стала фармальнай прычынай для перасьледу і як сілавікі няўдала спрабавалі яе затрымаць.
Ці вяртаюцца амэрыканска-расейскія адносіны ў часы Ніксана і Брэжнева? Ці сапраўды ЗША і Расея засталіся непахіснымі ў сваіх пазыцыях адносна Беларусі? Як новая атмасфэра ў адносінах Вашынгтону і Масквы можа паўплываць на палітыку Расеі ў Беларусі?
16 чэрвеня ў Чырвоным дворыку павінна была адбыцца прэм’ера спэктакля «Белы трус, чырвоны трус». Празь некалькі хвілін туды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі каля васьмі гледачоў і сяброўку Каардынацыйнай Рады Аксану Зарэцкую, якая арганізавала прагляд спэктакля.
Асуджаную на 2 гады пазбаўленьня волі журналістку тэлеканалу «Белсат» Дар’ю Чульцову перавялі ў папраўчую калёнію № 4 у Гомлі «для адбываньня пакараньня».
У інстаграме расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў калёніі, ад яго імя зьявіўся запіс з ацэнкай выступу прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам у Жэнэве 16 чэрвеня.
Учора пасьля затрыманьня Канстанціна Якаўлева ў яго дома правялі ператрус.
У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня вынесьлі прысуд 26-гадоваму Дзьмітрыю Канеўскаму. За «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) суд пакараў яго пазбаўленьнем волі на 3 гады ў калёніі агульнага рэжыму. Гэта максімальнае пакараньне, прадугледжанае артыкулам.
Пра што здолелі дамовіцца прэзыдэнты ЗША і Расеі? Ці стала прадметам перамоваў беларускае пытаньне? Наконт чаго Байдэн і Пуцін засталіся нязгоднымі паміж сабой?
«І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народу — гэта правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
Уезд на тэрыторыю Новай Зэляндыі забаронены для асобаў, зьвязаных з рэжымам у Менску.
Большы рэгрэс за Беларусь у рэйтынгу паказала толькі афрыканская дзяржава Буркіна-Фаса.
Дзяржаўная служба статыстыкі Ўкраіны абнародавала вынікі міграцыйных працэсаў, што адбываліся цягам 2020 году.
Настасься Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі, пачала адбываць «хатнюю хімію».
Загрузіць яшчэ