Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея не дзяўчына, каб усім падабацца». Пасол Лукʼянаў пра настроі беларусаў, палітвязьняў і трыкалёр


Яўген Лукʼянаў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску
Яўген Лукʼянаў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску

Пасол Расеі ў Беларусі Яўген Лук’янаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў той факт, што расейскі трыкалёр паводле цяперашняга беларускага заканадаўства можа лічыцца нацысцкім сымбалем, бо ў часы вайны яго выкарыстоўвала Руская вызваленчая армія Ўласава, паведаміла «Эўрарадыё».

«Руская вызваленчая армія — самазванцы, якія спрабавалі скампрамэтаваць дзяржаўны сьцяг Расеі, які быў задоўга да іх, — заявіў Лук’янаў. — Тое, што ў нас у Расеі прынялі гэты сымбаль як сымбаль Расейскай Фэдэрацыі, адбылося ў межах вызначаных канстытуцыйных парадкаў... Спроба РВА нацягнуць на сябе гэты сьцяг была заведама несапраўднай. Яны не маглі прэтэндаваць на права ім карыстацца. Яны проста зграя здраднікаў і забойцаў».

Паводле беларускага закону «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму», нацысцкая сымболіка і атрыбутыка — гэта ў тым ліку сьцягі арганізацый, якія супрацоўнічалі з структурамі і арганізацыямі нацыстаў.

На пытаньне пра беларускіх палітвязьняў Яўген Лукʼянаў сказаў, што гэта «ўнутраная справа сувэрэннай краіны» і ён «ня мае права ўмешвацца ў гэтыя пытаньні».

Пра затрыманую ў Менску грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу амбасадар сказаў:

«У яе няма ніякага імунітэту ў прававым полі Беларусі».

Што да зьніжэньня прарасейскіх настрояў у Беларусі пасьля падтрымкі Пуціным Лукашэнкі, Лукʼянаў сказаў, што «Расея — гэта не дзяўчына, каб усім падабацца».

«Любіць нас ня трэба. ...Вам рыхтавалі звычайны лёс краіны, дзе перамагла каляровая рэвалюцыя. Вам спадабалася ва Ўкраіне? Значыць, гэта ваша пазыцыя, вы на тым баку барыкады, а я на другім», — цытуе Лукʼянава «Эўрарадыё».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG