Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбалістку Вікторыю Сідарчук за падтрымку Пратасевіча адлічылі ня толькі з клюбу, але і з ВНУ


Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

24 траўня, на наступны дзень пасьля гісторыі з захопам самалёта Ryanair, Вікторыя Сідарчук адвярнулася ад чырвона-зялёнага сьцяга падчас прайграваньня гімну. За такі дэмарш спартсмэнку ня толькі выставілі зь берасьцейскага «Дынама», але і не далі закончыць апошні курс ВНУ, піша Tribuna.com.

Вікторыю Сідарчук не дапусьцілі да дзяржаўных іспытаў на апошнім курсе факультэту фізычнага выхаваньня Берасьцейскага ўнівэрсытэту.

26 траўня яна не здала іспыт у «Тэорыі спорту».

27 траўня ёй не дазволілі быць на лінейцы выпускнікоў.

З 31 траўня да 8 чэрвеня ёй 5 разоў не залічылі іспыт ў спэцыялізацыі. І ўрэшце на пераздачы з камісіяй і ўдзелам дэкана паставілі двойку, сказаўшы, што яна дала ня поўны адказ і «плавала».

Цяпер яна высяляецца з інтэрнату і чакае дакумэнтаў пра адлічэньне.

Футбол Вікторыя Сідарчук пакідаць не зьбіраецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG