Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адрэагавалі на забарону тэлеканалу «Беларусь 24» ва Ўкраіне, згадалі пра «свабоду слова»


Здымачная група БТ, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі Беларусі лічыць выключэньне тэлеканалу «Беларусь 24» са сьпісу дазволеных для рэтрансьляцыі на тэрыторыі Ўкраіны «чарговым недружалюбным жэстам у дачыненьні да беларускіх СМІ».

«Рашэньне Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлевізіі і радыёвяшчаньня дэманструе перакручанае разуменьне ўкраінскім кіраўніцтвам свабоды слова і зьяўляецца працягам разгорнутай кампаніі на зачыстку інфармацыйнага поля ад няўгодных СМІ.

Усьлед за спыненьнем вяшчаньня трох апазыцыйных украінскіх тэлеканалаў, грунтуючыся на адкрыта надуманых і расплывістых фармулёўках, пад забарону трапіў і тэлеканал „Беларусь 24“, гледачы якога атрымлівалі аб’ектыўную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і вакол яе», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

Міністэрства інфармацыі Беларусі таксама піша пра «шматлікія факты цэнзуры, ціску і расправы над апазыцыйнымі мэдыя» ва Ўкраіне.

Напрэдадні ўлады Ўкраіны забаранілі вяшчаньне на сваёй тэрыторыі дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 24».

Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня на пасяджэньні 10 чэрвеня выключыла тэлеканал «Беларусь 24» зь пераліку замежных праграмаў, зьмест якіх адпавядае патрабаваньням Эўрапейскай канвэнцыі аб трансьмежавым тэлебачаньні і заканадаўству Ўкраіны.

Падставай стала разьмяшчэньне ў эфіры беларускага каналу «аўдыёвізуальных твораў, забароненых для дэманстрацыі на тэрыторыі Ўкраіны, фільмаў з удзелам актораў, уключаных у пералік асобаў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы, а таксама за распаўсюджваньне непраўдзівай інфармацыі пра ўкраінскую дзяржаву».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG