15 сакавіка 1994 году была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі, подпіс пад якой паставіў тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб. У «Інтэрвію тыдня» ён прадказвае, што ўлады могуць павялічыць тэрміны паўнамоцтваў прэзыдэнта, і прапануе сваё бачаньне канстытуцыйных зьменаў.