Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўніка выбарчага штабу Трампа асудзілі на дадатковы турэмны тэрмін


Пол Манафорт

Фэдэральны суд у Вашынгтоне прысудзіў былому кіраўніку выбарчага штаба Дональда Трампа Полу Манафорту 73 месяцы турмы — гэта 6 гадоў і адзін месяц пазбаўленьня волі, перадае Reuters. Манафорта прызналі вінаватым у спробе перашкодзіць правасудзьдзю, а таксама ў змове супраць ЗША.

Акрамя таго, Манафорт павінен будзе выплаціць штраф — 6,1 млн долараў.

Раней суд Вірджыніі прыгаварыў Манафорта да 47 месяцаў пазбаўленьня волі за махлярскія фінансавыя апэрацыі, зьвязаныя ў асноўным з яго шматгадовай працай у якасьці палітычнага кансультанта ў Украіне. Да гэтага прысуду новае судовае рашэньне дадало дадатковы турэмны тэрмін.

Судзьдзя адзначыла, што тэрміны пакараньня Манафорта часткова «перакрываюцца», а не складаюцца цалкам. 30 месяцаў з прызначанага судом Вашынгтона тэрміну Манафорт будзе адбываць адначасова з тэрмінам па прыгаворы суду Вірджыніі. Гэта значыць, што паводле гэтых прысудаў, агулам ён мае правесьці ў зьняволеньні 90 месяцаў — сем з паловай гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG