Стэлу ўсталявалі ў Мазыры на гонар ракетчыкаў, вайсковая частка якіх за савецкім часам была разьмешчана ў райцэнтры.
У санкцыйны сьпіс таксама дадаткова ўключаны яшчэ адзін выхадзец з Беларусі, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад фракцыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Марозаў.
Дэпутаты адразу некалькіх абласных цэнтраў Казахстана прынялі 20 сакавіка рашэньні назваць вуліцы ў іх гарадах у гонар Нурсултана Назарбаева, першага прэзыдэнта краіны, які напярэдадні сышоў у адстаўку.
Апэляцыйны суд у Гаазе асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне першага прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Радавана Караджыча.
Віцэ-старшыня Бундэстагу Волфганг Кубіцкі патрабуе абвясьціць амэрыканскага пасла Рычарда Грэнэла пэрсонай нон-грата. Палітык лібэральнай партыі FPD лічыць, што дыплямат паводзіць сябе, як прадстаўнік акупацыйнай імпэрыі.
Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што яе ўрад просіць падоўжыць працэс выхаду з Эўразьвязу да 30 чэрвеня
Аляксандар Лукашэнка 18 сакавіка ўхваліў Канцэпцыю інфармацыйнай бясьпекі Беларусі. Увечары яна была апублікаваная на сайце прэс-службы Лукашэнкі.
Старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга Назарбаева стала сьпікерам Сэнату. Яе новая пасада — другая ў герархіі палітычнай сыстэмы краіны.
Парлямэнт Казахстану ў сераду ўхваліў у двух чытаньнях папраўку ў Канстытуцыю краіны, якая дазваляе перайменаваць сталіцу дзяржавы Астаны ў Нурсултан. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Зараз дакумэнт павінен падпісаць прэзыдэнт.
У лютым, падчас візыту ў Варшаву, старшыня беларускага Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што не выключае магчымасьці візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Польшчу.
Дарыга Назарбаева, старэйшая дачка прэзыдэнта Казахстану, стала сьпікерам верхняй палаты парлямэнту — Сэната.
Сузаснавальнік БХД Віталь Рымашэўскі, адзін з арганізатараў канцэрту на Дзень Волі ў Кіеўскім сквэры Менску, заявіў, што не прэтэндуе на грошы, раней сабраныя на сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Аляксандар Лукашэнка аб’явіў вымовы кіраўнікам Віцебскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў.
24 красавіка 1990 года Нурсултан Назарбаеў быў упершыню абраны прэзыдэнтам Казахскай ССР. Пазьней Казахская ССР стала незалежным Казахстанам, а Назарбаеў з таго самага дня нязьменна ўзначальваў краіну 29 гадоў, выйграўшы некалькі выбараў.
Павук вядомы праз акцыі ў Акцябрскім, спрэчкамі зь мясцовымі ўладамі. Яго і раней перасьледавалі за актывізм, у тым ліку судзілі з загадзя напісаным выракам. Упершыню ж ягонае імя стала вядомае шырокай публіцы празь песьню «Я из деревни».
Дашкевіч абурыўся на Facebook карпаратыўным відэа рэстарацыі «Поедем-поедим»: кажа, «гэта проста немагчыма ўкласьці ў галаву».
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір на сустрэчы з чыноўнікамі сярод іншага ўзьняў пытаньне аб акрэдытацыі журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ.
Ці будуць датэрміновыя выбары, пакуль невядома, а «плянавыя» чакаліся ў красавіку 2020 году. Таксама невядома, ці Такаеў пойдзе на гэтыя выбары кандыдатам.
У Казахстане пытаньне перайменаваньня гарадоў уваходзіць у функцыі прэзыдэнта — дастаткова ўказу, рэфэрэндумаў ня трэба. Цяперашняя назва сталіцы перакладаецца з казаскай мовы як «сталіца».
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС затрымалі пасьля атрыманьня хабару старшыню камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму Паўла Лучыновіча.
Лідэры дэмакратычных партый і рухаў, якія зьбіраюцца ладзіць 24 сакавіка канцэрт у Кіеўскім сквэры Менску, наведаліся ў Менгарвыканкам, каб узгадніць захады бясьпекі на імпрэзе.
Францыя выдала ордэры на арышт двух былых расейскіх лёгкаатлетычных чыноўнікаў у рамках расьсьледаваньня прымяненьня допінгу ў расейскім спорце.
Сілы сырыйскай апазыцыі, што падтрымліваюцца ЗША, захапілі населены пункт Багхуз на ўсходзе Сырыі. Ён лічыцца апошняй апорай у Сырыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Сотні баевікоў-ісламістаў здаліся ў палон.
25 сакавіка 1918 году ў Менску была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019 годзе адзначаецца 101-я гадавіна гэтай падзеі — сьвяточныя канцэрты пройдуць у Горадні (23 сакавіка) і Менску (24 сакавіка).
Пасьля адстаўкі Назарбаеў будзе пажыцьцёва ўзначальваць Раду бясьпекі краіны, а таксама застанецца на чале партыі «Нур Атан». Шэраг экспэртаў адзначае, што Назарбаеў можа застацца не фармальным, але фактычным кіраўніком краіны, проста «кіраваць зь іншага кабінэта».
Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў фінансавым і санкцыйным супрацьдзеяньні Дэвід Пэйман у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» заявіў, што, на яго думку, санкцыі ўжо ўтварылі расколіны паміж буйным бізнэсам і Крамлём.
Праваабаронцы Human Constanta сабралі і накіравалі 18 сакавіка ў МЗС і МУС больш за тысячу подпісаў пад пэтыцыяй супраць высылкі зь Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, якому пагражае на радзіме сьмяротнае пакараньне.
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які прыняў рашэньне сысьці ў адстаўку.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч сказаў, што яго зьдзівіў добраахвотны сыход у адстаўку прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. З гэтай нагоды дырэктар «Групы ацэнкі рызыкаў», кандыдат палітычных навук Дасым Сатпаеў адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
У Казахстане падаў у адстаўку Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў дзяржаваю яшчэ з савецкага часу. Ён займаў пасаду даўжэй за ўсіх постсавецкіх прэзыдэнтаў. Свабода паглядзела, як зьмяняліся прэзыдэнты ў былых 15 савецкіх рэспубліках.
Сотні амэрыканскіх вайскоўцаў пачалі прыбываць у Нямеччыну ў рамках першых выпрабаваньняў новай стратэгіі хуткага разгортваньня, нацэленай на ўмацаваньне прысутнасьці NATO ва Усходняй Эўропе на выпадак расейскай агрэсіі або іншых надзвычайных сытуацый.
Госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі і Казахстану Аркадзь Дубноў. Ён адказвае на пытаньне, ці сапраўды Нурсултан Назарбаеў пакідае ўладу альбо будзе кіраваць Казахстанам зь іншай пасады, і прадказвае, як Нурсултан Назарбаеў увойдзе ў гісторыю.
Яшчэ ў 90-я гады Маргарэт Тэтчэр назвала яго «адным з найвыбітнейшых палітыкаў сучаснасьці». Яго вылучэньне на Нобэлеўскую прэмію міру за «вялізны ўклад у захаваньне міру і стабільнасьці» падтрымаў нават амэрыканскі Кангрэс. Які Казахстан пакіне пасьля сябе Нурсултан Назарбаеў.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Што азначае адстаўка Нурсултана Назарбаева і ці можа яна стаць прыкладам для Аляксандра Лукашэнкі?
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Паўнамоцтвы прэзыдэнта часова перайшлі да сьпікера сэнату Касым-Жамарту Такаева. Свабода сабрала 5 фактаў пра яго.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.
Як Назарбаеў падрыхтаваўся да свайго сыходу? Пра гэта Юры Дракахруст пагутарыў зь экспэртам у справах Цэнтральнай Азіі Брусам Панірам.
Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч заявіў тэлеканалу «Белсат», што не далучыцца да Дня Волі ў Горадні і Менску. Сваіх акцыяў БНК не плянуе.
Назарбаеў кіраваў Казахстанам амаль 30 гадоў.
Група дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (GRECO) выступіла з дэклярацыяй, у якой крытыкуе Беларусь за невыкананьне антыкарупцыйных стандартаў Рады Эўропы. Гэта першы падобны дакумэнт за ўсю гісторыю GRECO.
На ўрачыстасьці ў Польшчу запрошаныя чальцы Эўразьвязу, NATO і прадстаўнікі краінаў «Усходняга партнэрства», акрамя Расеі, паведамляе польскае выданьне RMF FM.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў, а на наступны дзень у цэнтры Менску паўстала намётавае мястэчка.
Лідэры руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») вызначыліся з фарматам сьвяточных імпрэз, прысьвечаных Дню Волі.
«Паедзем, як езьдзілі ў Вільню на Вольскага і Ляпісаў».
Не абскардзіла прысуд — значыць, «па сутнасьці, прызнала яго абгрунтаванасьць і справядлівасьць», мяркуе газэта «Рэспубліка». Золатава сумнявалася, ці варта абскарджваць прысуд, бо ў Беларусі ўсё роўна толькі 0,2% апраўдальных.
Як паведамляюць СМІ, тры дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вэнэсуэлы ў ЗША перайшлі пад кантроль прадстаўнікоў Хуана Гуайдо, абвешчанага часовым прэзыдэнтам краіны парлямэнтам Вэнэсуэлы. Яны спрабуюць узяць пад кантроль яшчэ чатыры.
Былы прэзыдэнт Пэру Алехандра Таледа, які хаваецца ад правасудзьдзя ў сваёй роднай краіне, быў арыштаваны ў амэрыканскім штаце Каліфорнія па падазрэньні ў п’янстве ў грамадзкім месцы.
Расея стварала перашкоды ў працы навігацыйных сыстэм GPS падчас нядаўніх вучэньняў NATO. Пра гэта сьведчаць электронныя дадзеныя, атрыманыя нарвэскімі вайскоўцамі, заявіў міністар абароны Нарвэгіі.
Раней ніхто асабліва не займаўся бухгальтэрыяй «гамбурскага рахунку» двухбаковых адносінаў, пры якіх ніводзін з бакоў ня робіць іншаму ніякіх падарункаў і палёгкаў. А варта ведаць, колькі каштуе незалежнасьць. Бо ня выключана, што гэтую цану і давядзецца заплаціць.
Загрузіць яшчэ