Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазыцыю прэсавага сакратара МЗС Беларусі Бабіч назваў «балбатнёй» 


Расейскі амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч (у цэнтры)
Расейскі амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч (у цэнтры)

Расейскі бок спакойна ставіцца да камэнтароў прэс-службы МЗС Беларусі, заявіў амбасадар Расеі Міхаіл Бабіч падчас паездкі ў Віцебск.

«Мы адрозна ад гэтых камэнтатараў пасьпяваем чытаць, знаёміцца, атрымліваць, аналізаваць усю інфармацыю, якая паступае і маецца ў інфармацыйнай прасторы», — цытуе Бабіча БелаПАН.

Ён таксама дадаў, што камэнтар МЗС, мабыць, «і ёсьць верхам «дыпляматычнай школы, пра якую казаў гэты камэнтатар».

«Таму па форме для нас нічога дзіўнага няма, — сказаў дыплямат. — За формамі трэба разумець зьмест. Я ўпэўнены, што гэтая пена сыдзе. Самае галоўнае, каб мы маглі аб’ектыўна ацаніць аргумэнты — і расейскі бок, і беларускі — і выпрацаваць ўзаемапрымальнае рашэньне на карысьць нашых народаў».

Паводле Бабіча, выпрацаваныя рашэньні трэба яшчэ эфэктыўна рэалізаваць, а ўсё астатняе — вось гэтая «балбатня, якая мае месца быць». Па яго словах, расейскі бок вельмі спакойна да такога ставіцца.

Глаз: Бабіч не зразумеў розьніцы паміж фэдэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Сайт МЗС апублікаваў камэнтар Глаза расейскаму РИА Новости, на старонках якога Бабіч завочна спрачаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Анатоль Глаз заявіў, што яму «не заўсёды хапае часу» на тое, каб чытаць усе інтэрвію Бабіча, але «на шчасьце, яны ўсе падобныя і мэнтарская лінія ня надта мяняецца».

«Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі значна больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расейскі дыплямат, — заявіў Анатоль Глаз. — Але гэта ягонае права вызначаць для сябе плянку, якая ператварае яго ў рахаўніка альбо бухгальтара, які падае надзеі.

Хацелася б парэкамэндаваць больш часу прысьвяціць таму, каб паглыбіцца ў спэцыфіку краіны знаходжаньня, пазнаёміцца зь яе гісторыяй і праявіць крыху павагі. Часам такі стыль працы дае значна большы вынік, чым апрабаваньне на сабе зусім нехарактэрнай для сур'ёзнай расейскай дыпляматычнай школы ролі адэпта „публічнай дыпляматыі“.

На мой погляд, за кароткі час працы ў Беларусі ён проста не зразумеў розьніцы паміж фэдэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, у бліжэйшы час нашым партнэрам будуць дадзеныя дэталёвыя адказы на заявы спадара амбасадара».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG