Былы прэзыдэнт альжырскага Форуму кіраўнікоў прадпрыемстваў (FCE) Алі Хадад быў арыштаваны раніцай у нядзелю, 31 сакавіка, на мяжы з Тунісам.
Участковая камісія замежнай акругі ў Менску завяршыла падлік галасоў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны заяўляе, што фальшывыя паведамленьні аб мінаваньні ў дзень выбараў прэзыдэнта паступалі пераважна з Расеі.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, актор Уладзімір Зяленскі, які, паводле папярэдніх дадзеных экзыт-полаў, набірае больш за ўсё галасоў выбаршчыкаў у першым туры выбараў, заявіў, што яму ўсё роўна, хто з кандыдатаў выйдзе зь ім у другі тур.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што крытычна і цьвяроза разумее той сыгнал, які грамадзтва падало сёньня ўладзе, і не адчувае «эўфарыі» пасьля апублікаваньня вынікаў экзыт-полаў.
Вынікі экзыт-полаў ва Ўкраіне не пакідаюць месца для сумневаў. Афіцыйныя вынікі могуць адрозьнівацца ад экзыт-полаў, аднак зразумела, што ў другі тур выходзяць Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінавачвае ўлады гэтых краін у тым, што яны ніяк не перашкаджаюць так званым «караванам мігрантаў», якія праз тэрыторыю Мэксыкі накіроўваецца да паўднёвай мяжы Злучаных Штатаў з мэтай перасекчы яе і папрасіць прытулку ў ЗША.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, які супольна праводзілі Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, лідэрам першага туру на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны стаў Уладзімір Зяленскі
31 сакавіка беларускія ўкраінцы галасуюць у Менску на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
Брытанскаму кабінэту міністраў і кіруючай Кансэрватыўнай партыі пагражае раскол у сувязі зь неабходнасьцю ў найбліжэйшыя дні вызначыць пазыцыю ў пытанні аб выхадзе з Эўразьвязу. Пра гэта пішуць агенцтва Reuters і брытанская прэса, спасылаючыся на свае крыніцы.
Ва Ўкраіне ўсе праваахоўныя органы пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым службы. Байцы спэцпадразьдзяленьня «А» Службы бясьпекі патрулююць вуліцы, вакзалы, аўтастанцыі і аэрапорты па ўсёй краіне.
У Беларусі зарэгістравана каля 12 000 украінскіх выбарцаў, якія аднесеныя да двух участкаў: у амбасадзе Ўкраіны ў Менску і ў генконсульстве ў Берасьці.
Паліцыя затрымала жыхара гораду Барзна Чарнігаўскай вобласьці. Яго падазраюць у спробе падпалу выбарчага ўчастку, паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў.
28 сакавіка прадстаўнікі генэральных штабоў Узброеных Сіл Беларусі, Польшчы, Літвы і Ўкраіны сустрэліся ў Варшаве.
Грамадзкі рух «Адкрытая Расея» вырашыў самаліквідавацца. Такое рашэньне было прынята для абароны актывістаў, распавяла прэс-сакратарка арганізацыі Натальля Гразьневіч «Інтэрфаксу».
Сёньня ва Ўкраіне праходзяць выбары прэзыдэнта. У сьпісе кандыдатаў – 39 чалавек. Сачыць за падзеямі можна ў жывой трансьляцыі ўкраінскай службы Радыё Свабода. Эфір будзе доўжыцца да 1 гадзіны ночы без перапынку.
Чэргі з выбаршчыкаў утварыліся на некаторых участкаў для галасаваньня. Такое адбываецца прынамсі ў Кіеве і Варшаве.
Бюст Васіля Чапаева цяпер будзе ня ў цэнтры Горадні, а ў музэі.
Пасьля падліку амаль 60% галасоў супернік Чапутавай прызнаў паразу і павіншаваў пераможцу. 45-гадовая Зузана Чапутава — былая «сьмецьцевая» актывістка, якую яшчэ некалькі месяцаў таму ведаў мала хто па-за межамі яе роднага мястэчка Пэзінак.
Facebook вырашыў зрабіць больш жорсткімі правілы жывых трансьляцый пасьля тэракту ў Новай Зэляндыі.
«Эўрапейскі Зьвяз не прызнае выкананьне расейскага заканадаўства ў Крыме і Севастопалі і чакае, што ўсе незаконна затрыманыя ўкраінцы будуць вызваленыя без прамаруджваньня», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службы.
Як вярнуць пад кантроль ураду Ўкраіны Крым і Данбас — адно з ключавых пытаньняў для будучага прэзыдэнта.
Як дэмакратыя стварае і вырашае крызісы: Украіна, ЗША, Вялікабрытанія. Удзельнікі «Зоны Свабоды» — Юры Дракахруст, Ірына Лагуніна, Аляксандар Лукашук, Алена Літвінава, Мэрхат Шарыпжан.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп уручыў кіраўніку КНДР Кім Чэн Ыну пісьмовае патрабаваньне аб перадачы Вашынгтону ўсіх наяўных у краіне запасаў ядзерных боезарадаў і атамнага паліва.
31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
У менскай гімназіі № 14 настаўнікі мусяць правесьці абавязковыя мерапрыемствы да дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Плян мерапрыемстваў патрапіў у сацыяльныя сеткі.
Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй зьбіраецца правесьці на наступным тыдні чацьвёртае галасаваньне ў парлямэнце па пагадненьні аб умовах выхаду каралеўства з Эўразьвязу (Brexit), паведамляе газета The Daily Telegraph.
Улады Бурундзі ўвялі забарону на вяшчаньне міжнародных мэдыякарпарацый «Голас Амэрыкі» і ВВС. Гэтая забарона таксама распаўсюджваецца на мясцовых журналістаў, яны пазбаўлены права супрацоўнічаць з «Голасам Амэрыкі» і ВВС.
1 сакавіка ва Ўкраіне пройдуць выбары прэзыдэнта. Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, за каго б яны прагаласавалі, калі б мелі такую магчымасьць.
Ва Ўкраіне ў суботу, 30 траўня напярэдадні дня галасаваньня на выбарах прэзыдэнта, наступае «Дзень цішыні», калі забараняюцца любыя агітацыйныя мерапрыемствы і разьмяшчэньне рэклямных матэрыялаў кандыдатаў, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія.
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан папярэдзіў, што дзеяньні расейскіх уладаў і рэжыму Мадура могуць прывесьці да дэстабілізацыі становішча ў рэгіёне, дзе знаходзіцца Вэнэсуэла.
У чым прычына разносу, учыненага Лукашэнкам у Шклоўскім раёне? Ці сапраўды ў беларускай сельскай гаспадарцы бардак? Як рэагуюць чыноўнікі на публічныя разносы ад кіраўніка дзяржавы?
Аляксандар Лукашэнка прэзэнтаваў у адказ ікону з выявай Соф’і Слуцкай, кадры абмену падарункамі паказаў тэлеканал СТБ.
Санкцыі ўжо ўхвалілі ў Міністэрстве фінансаў і Дзярждэпартамэнце, сьцьвярджаюць крыніцы агенцтва.
Брытанскі парлямэнт трэці раз адхіліў плян прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй аб выхадзе з Эўрапейскага Зьвязу. Супраць дамовы прагаласавалі 344 дэпутаты, за — 286.
На думку Астапені, ніхто сур’ёзна ня верыць у такі сцэнар — бо ніхто сур’ёзна не рыхтуецца да яго. Нават тыя, хто кажуць пра такі сцэнар, — «па іх не відаць, што яны зьбіраюцца ваяваць».
Прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў выказваньні аб тым, што беларуская дзяржава паводзіць сябе пасіўна ў справе парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
Візыт фэдэральнага канцлера Аўстрыі Сэбастыяна Курца ў Беларусь - знакавы для Лукашэнкі.
12 верасьня 1995 году пад Бярозай на загад камандуючага супрацьпаветранай абаронай Беларусі генэрала Валерыя Кастэнкі быў расстраляны паветраны шар з двума спартоўцамі — грамадзянамі ЗША, якія ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах «Гардон—Бэнэт 95». Абодва спартоўцы загінулі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — беларускі палітоляг Андрэй Елісееў. Ён адказвае на пытаньне, як будзе праходзіць выбарчая кампанія Лукашэнкі, тлумачыць, чаму ўлады ня пойдуць насустрач нацыянальна арыентаванай частцы грамадзтва, і прадказвае, якія адсоткі будуць агучаныя на прэзыдэнцкіх выбарах
Дакумэнталіст Тукі Енкель расказвае, на чым трымаецца рэжым Нікаляса Мадура, пра тры мільёны эмігрантаў, пра ролю Расеі і пра тое, чаму ўладам важна ствараць «паралельную праўду».
Краіны, якія адмовяцца выконваць рэзалюцыю, могуць апынуцца пад міжнароднымі санкцыямі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Парлямэнт, адкуль «адхілілі» Гуайдо, не прызнае Мадура прэзыдэнтам, а таксама не прызнае паўнамоцтваў прызначанага ім «галоўнага кандтралёра».
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, завяршае гутарка зь вяскоўцамі — пра сельскую гаспадарку, вайну, дэцэнтралізацыю ўлады, самакіраваньне, спосабы зарабіць безь дзяржавы.
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка патлумачыў сытуацыю з аднаўленьнем узроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва паміж Менскам і Вашынгтонам.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Таксама кампанія пагадзілася пакрыць Парашэнку прычыненую маральную шкоду і панесеныя ім судовыя выдаткі.
Калі абсалютна шчыра, я не магу сёньня міліцыі паставіць паводле 10-бальнай шкалы адзнаку 9 або 10, і нават 8 з нацяжкай.
Ва Ўкраіне абнародавалі вынікі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў электаральных сымпатый грамадзян напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 31 сакавіка — згодна з заканадаўствам, з 29 сакавіка забаронена публікаваць перадвыбарчыя рэйтынгі кандыдатаў.
Загрузіць яшчэ