Абдэлязіз Бутэфліка адмовіўся балятавацца ў прэзыдэнты Альжыру. Пра гэта ён абвясьціў у звароце да нацыі ў эфіры тэлеканалу APS.
Вусаты твар з сіплым голасам, які беларусы бачаць штодзень — гэта не тэлеэкран, гэта люстэрка
Іранская праваабаронца і адвакат Насрын Сатудэх прысуджаная рэвалюцыйным судом у Тэгеране да сямі гадоў турмы, паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на іранскія СМІ.
Беларусь пасьля пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе ў 2014 годзе набыла ва Ўкраіне чатыры баявыя верталёты МІ-8 і адзін пераносны ракетны комплекс.
Вынікі чарговага сацыялягічнага апытаньня сярод украінскіх грамадзян аб гатоўнасьці галасаваць за кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта 31 сакавіка.
«Праймэрыз» — папярэднія выбары — адзінага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ня будуць абмяжоўвацца толькі вылучэнцамі кааліцыі Губарэвічам, Казловым і Севярынцам.
Канапацкая мяркуе, што ўсхваляць дыктатуру значыць «фактычна падрываць канстытуцыйныя асновы беларускай дзяржавы».
Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні Дня Волі на стадыёне «Дынама».
Cуд у Малайзіі вызваліў з-пад варты адну з падазраваных у атручваньні брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына таксінам VX ў 2017 годзе. 26-гадовая грамадзянка Інданэзіі Сіці Айсіа ўжо выйшла на волю, паведамляе Reuters.
Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ распавяла кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, паведамляе БЕЛТА.
У Паўночнай Карэі сёньня праходзяць выбары Вярхоўнага народнага сходу 14-га скліканьня. Гэта другія выбары найвышэйшага прадстаўнічага органу ўлады падчас кіраваньня Кім Чэн Ына.
Пра гэта піша агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на амэрыканскіх экспэртаў па кібэрбясьпецы, якія вывучаюць паводзіны «троляў» у сацыяльных сетках.
Раней паліцыя затрымала яшчэ 16 чалавек, сярод якіх — сябры Лібэртарыянскай партыі, арганізатары мітынгу за свабоду інтэрнэту.
У Маскве на праспэкце Акадэміка Сахарава завяршыўся ўзгоднены з уладамі мітынг супраць ізаляцыі расейскага сэгмэнту інтэрнэту.
Па афіцыйных дадзеных, на мінулых выбарах ў 2014 годзе ў галасаваньні бралі ўдзел 99,97 адсоткаў выбарнікаў па ўсёй краіне. Камэнтатары мяркуюць, што ў гэты раз паўторыцца тая ж карціна.
25 гадоў Канстытуцыі незалежнай Беларусі – што яна дала краіне? Ці вызначае Канстытуцыя дзяржаўны лад? Што хоча памяняць у Канстытуцыі Лукашэнка?
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі праводзіць праверку распаўсюджанай Службай бясьпекі Ўкраіны інфармацыі пра ўдзел беларускіх грамадзянаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншаземных дзяржаў.
15 паліцыянтаў пацярпелі 9 сакавіка ў горадзе Чаркасы цэнтральнай Украіны ў сутычках з актывістамі арганізацыі «Нацыянальны корпус», якія спрабавалі прарвацца да месца, дзе выступаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Парашэнка падкрэсьліў неабходнасьць разьвіцьця ўкраінскай ракетнай праграмы. Ён паведаміў, што пасьля выпрабаваньня крылатыя ракеты «Няптун» паступілі на ўзбраеньне.
Супрацоўнік амбасады купіў яе для асабістай калекцыі.
Аб гэтым расказаў Павал Севярынец пасьля выхаду з арышту, піша Белсат.
Перш чым кінуць камень у Трусава і Голубева варта задаць сабе галоўнае пытаньне, ці на сустрэчы з Лукашэнкам яны дамагаліся, прасілі нечага асабіста для сябе, сваёй кар’еры, пасады? Адказ будзе кароткі і адназначны — не.
Хакеры з КНДР з дапамогай кібэратак выкралі са студзеня 2017 па верасень 2018 году каля 571 млн даляраў, у тым ліку ў крыптавалюте, паведамляе выданьне Nikkei, спасылаючыся на дадзеныя ў дакладзе камітэту Рады Бясьпекі ААН.
Апошнім тэрмінам выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу можа стаць пачатак ліпеня, заявіў Антоніё Таяні. Brexit без пагадненьня з Брусэлем, на ягоную думку, стане катастрофай для брытанскай эканомікі, паведамляе Deutsche Welle.
Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў 8 сакавіка, што працуе над спробай пакласьці канец міжнародным санкцыяў супраць Расеі, якія, на думку Рыма, неэфэктыўныя і наносяць шкоду італьянскай эканоміцы. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Кіраўнік чэскага Міністэрства абароны Любамір Мэтнар назваў Расею ў ліку галоўных пагрозаў NATO, паведамляюць Eurozpravy.
Міністар інфармацыі Вэнэсуэлы Хорхе Радрыгес заявіў у эфіры мясцовага тэлебачаньня, што прычынай самога маштабнага ў гісторыі краіны адключэньня электраэнэргіі (так званага «блэкаўту») стала кібэратака.
Выявы аб’ектаў паблізу Пхэньяну, атрыманыя з камэрцыйных спадарожнікаў, сьведчаць аб тым, што Паўночная Карэя можа рыхтаваць запуск ракетнай або касьмічнай ракеты ў найбліжэйшай будучыні.
«Это не женское дело», «Ражайце! І пабольшэ детей!» «Прэзидзенцкае крэсла я бы не уступил женшчыне», «Ну как жэншчына в юбке выйдет перед строем?»
У Эўропе, Азіі і іншых частках сьвету сёньня праходзяць мерапрыемствы, зьвязаныя зь міжнародным жаночым днём 8 сакавіка. Сьвята адзначаюць па-рознаму, у тым ліку жаночымі маршамі і забастоўкамі.
Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сказала, што Вялікабрытанія, магчыма, ніколі не пакіне Эўразьвяз. Усё залежыць ад прыняцьця пагадненьня 12 сакавіка.
Канцлерка Нямеччыны ў мінулым месяцы адхіліла прапанову Злучаных Штатаў адправіць ваенныя караблі ў Керчанскую пратоку — сьцьвярджае агенцтва Bloomberg са спасылкай на тры крыніцы.
Прэм’ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля і ўвесь кабінэт міністраў Фінляндыі падалі ў адстаўку. Прычынай адстаўкі стаў правал рэформы аховы здароўя і сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня, піша сайт дзяржтэлерадыёкампаніі Yle.
Якое пасланьне новых мэдыя? Ці замыкаюць нас сацыяльныя сеткі ў «бурбалцы» людзей, якіх мы хочам чуць? Няма бога акрамя кліку — ці гэта крэда сучаснай журналістыкі?
Кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Узбэкістану перавяло 86% сваіх супрацоўнікаў на больш нізкія пасады пасьля вуснага ўказаньня прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева, якое ён даў 10 студзеня.
Аляксандар Лукашэнка не шкадуе рэвэрансаў у бок «лепшай паловы чалавецтва». Пра жанчын ён гаворыць з царкоўнага амбону і на ведамасных нарадах; прыгажуні мадэльнай зьнешнасьці суправаджаюць яго на хакейных матчах і ў перамовах.
Натальля Эйсмант у эфіры АНТ распавяла пра асаблівасьці сваёй працы і паразважала пра дыктатуру ў Беларусі. Праграма выйшла ў перадачы «Маркаў. Нічога асабістага»
У статусе экс-намесьніка старшыні ЛДПБ жыхар Віцебску Сяргей Ярмыкін апынуўся адразу пасьля затрыманьня АМАПам у жніўні 2018 году. Яму, а таксама віцебскаму партыйнаму актывісту Юрыю Мярзьленку, інкрымінуюць махлярства і падбухторваньне да даваньня хабару.
Тлумачым, што меў на ўвазе літоўскі бок і што значыць фраза «кагнітыўны дысананс».
Гісторыя з новай «дошкай БНР» цягнецца ўжо больш за год. А ўлічваючы першую «дошку БНР», цяпер усталяваную ў суседнім будынку з тым, дзе хочуць павесіць новую, дык 26 гадоў.
5 сакавіка міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што «Беларусь гатовая падпісаць ключавыя дакумэнты з ЭЗ, але ёсць пазыцыя адной краіны», якая іх блякуе.
Супольнасьць украінскіх анархістаў «Чорны сьцяг» выйшла на акцыю салідарнасьці з актывістамі беларускага анархісцкага руху каля беларускага Ганаровага консульства ва Львове.
У Палату прадстаўнікоў з ураду паступіў абноўлены варыянт Кодэксу аб зямлі. Аграрная камісія пачала рыхтаваць законапраект для разгляду на веснавой сэсіі.
Менгарвыканкам забараніў правесьці 25 сакавіка мітынг ля Опэрнага тэатру ў Менску, піша Tut.by са спасылкай на кіраўніка руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча.
Двое грамадзян ЗША, прадстаўнікі мармонской Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён, затрыманыя ў Наварасійску 1 сакавіка. Паводле сваякоў, іх, як мяркуецца, затрымалі за тое, што ў іх не было дазволу на працу, паведамляе «Настоящее время».
Акруговы суд ЗША ў Вірджыніі 7 сакавіка павінен аб’явіць прысуд у справе былога кіраўніка перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа. Летась Полу Манафорту, якому ў красавіку споўніцца 70 гадоў, прад’яўлена абвінавачваньне паводле васьмі пунктаў у фінансавых злачынствах.
Пятая частка падкасту “Пад Лукашэнкам” прысьвечаная рэфэрэндуму, які адбыўся ў 1995 годзе і праходзіў з парушэньнямі Канстытуцыі, законаў, ігнараваньнем прынцыпу свабоды выказваньня меркаваньняў.
Дыскусія наконт выказваньняў былых дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня пра «вялікую размову з прэзыдэнтам».
Адказ на кароткую пэтыцыю заняў тры старонкі.
У сьнежні Крэмль вуснамі Мядзьведзева агучыў дылему для Менску, прапанаваў зрабіць выбар. Магчыма, сёньняшнія заявы прэмʼера Расеі — сьведчаць, што ў Крамлі зразумелі: Менск выбар зрабіў.
Загрузіць яшчэ