Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Донары паабяцалі 7 млрд даляраў для Сырыі і ўцекачоў зь яе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжнародныя донары паабяцалі каля 7 млрд даляраў у якасьці дапамогі для Сырыі і ўцекачоў зь яе. Пра гэта Эўрапейскі Зьвяз абвясьціў у чацьвер. Грамадзянская вайна ў Сырыі тым часам ідзе ўжо дзявяты год.

Аднак пакуль няясна, як і калі грошы дойдуць да тых, хто ў патрэбе.

Камісар ЭЗ па гуманітарнай дапамозе Хрыстас Стыліянідэс сказаў, што донары склалі на 2019 г. «калектыўнае абавязаньне амаль на 7 млрд даляраў». Гэта менш за 8 млрд даляраў — суму, якую Арганізацыя Аб’яднаных Нацый спадзявалася сабраць на гуманітарную дапамогу самой Сырыі і ўцекачам зь яе, якія ў цяжкіх умовах жывуць у суседніх Ярданіі, Лібане, Турэччыне, Іраку, а таксама ў Эгіпце.

«Цяпер настаў час дзейнічаць хутка, каб перавесьці гэтыя абавязаньні ў канкрэтныя дзеяньні, каб аптымальна скарыстаць гэтыя сродкі эфэктыўным і празрыстым чынам у інтарэсах найбольш уразьлівых сірыйцаў», — сказаў Стыліянідэс донарам у Брусэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG