Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар праінфармаваў заканадаўцаў, што расьсьледаваньне спэцпракурора Мюлера ў справе падазрэньня аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 году ў ЗША ня выявіла фактаў парушэньня закону прэзыдэнтам Трампам.
«Ну навошта? Ну навошта гэта рабіць? Навошта было затрымліваць Дашкевіча? Асабліва цяпер, калі трэба паказаць, прадэманстраваць нацыянальную еднасьць, кансалідацыю і ўлады і апазыцыі на грунце абароны сувэрэнітэту?»
Традыцыйна ў Дзень Незалежнасьці праскія беларусы ўшаноўваюць прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і іншых беларускіх палітычных і культурных дзеячоў, пахаваных у Празе.
У сталіцу Вэнэсуэлы Каракас напярэдадні прыбылі два самалёты Міністэрства абароны Расеі — Іл-62 і адзін з найбуйнейшых транспартных самалётаў у сьвеце Ан-124. У сеціве зьявіліся фатаграфіі і відэа зь лётнага поля.
Больш за 8 700 чалавек былі затрыманыя на акцыях «жоўтых камізэлек» ад самай першай акцыі пратэсту 17 лістапада 2018 году. У справах каля 2 тысяч зь іх былі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды.
Зорка папулярнага расейскага тэлешоў «Comedy Club» Андрэй Скараход разьмясьціў у Інстаграме віншаваньне з Днём Волі.
У Кіеўскім сквэры Менску 24 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю сьвяточнага канцэрту.
Ужо традыцыйна беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі ладзяць у цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
Яго зьвялі «людзі ў цывільным», пасадзілі ў аўтобус, тэлефон Рымашэўскага недасяжны, іншыя арганізатары ня могуць высьветліць, што зь ім.
Саюз NATO пацьвердзіў пляны стварэньня ў Польшчы складоў для разьмяшчэньня амэрыканскай бранятэхнікі, зброі і боепрыпасаў, колькасьць якіх будзе дастатковая для ўзбраеньня цэлай брыгады.
Дашкевіч у Ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Чакаецца, што заўтра над ім адбудзецца суд.
Ня менш за 11 міністраў брытанскага кабінэту маюць намер у панядзелак запатрабаваць адстаўкі прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй у сувязі з сытуацыяй, якая склалася вакол абмеркаваньня умоваў выхаду Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта паведамляе газэта The Sunday Times.
Імпрэза распачалася зь мітынгу каля помніка Тадэвушу Касьцюшку, пасьля гэтага ўдзельнікі імпрэзы — больш за 100 чалавек — прайшлі шэсьцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.
А 13-й гадзіне ў Менску пачынаецца санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю, якая пачнецца а 13-й гадзіне.
У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Мангэтане.
Радыё Свабода палічыла ўдзельнікаў вулічных акцыяў на Дзень Волі ў 2000-2018 гадах і затрыманых падчас іх.
Старшыня Рады БНР выступіла са зваротам да 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Расьсьледаваньне так званага расейскага ўмяшаньня ў прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў ЗША ў 2016 годзе завершана. Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які ўзначальвае гэтае расьсьледаваньне, перадаў свой адмысловы даклад аб галоўных высновах расьсьледаваньня ў офіс генэральнага пракурора ЗША.
Якія вынікі сьвяткаваньня Дня волі-2019 у Горадні? Ці вярнулася ўлады ў 90-я ў сваім стаўленьні да БНР? Чаму незалежнае грамадзтва ізноў ня здолела дамовіцца? Як выглядаў Дзень волі −2019 у сацыяльных сетках?
Што азначае двубой паміж расейскім паслом і беларускім МЗС? Чаму не дазволілі сьвяткаваць гадавіну БНР у цэнтры Менску? Ці пойдуць Лукашэнка і Пуцін шляхам Назарбаева?
23 сакавіка ў Горадні адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посьцілі ў Instagram удзельнікі сьвяткаваньня.
Міністарка юстыцыі Баўгарыі Цэцка Цачэва пайшла ў адстаўку пасьля карупцыйнага скандалу. 23 сакавіка яе выклікалі да прэм’ера даць тлумачэньні ў сувязі з набыцьцём элітнай нерухомасьці за заніжаную цану, у чым яе абвінавацілі журналісты і Грамадзкі антыкарупцыйны фонд.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.
У Лёндане тысячы чалавек выйшлі на марш з патрабаваньнем вынесьці дамову пра развод з ЭЗ на рэфэрэндум.
«Чаму раней хадзілі больш „радыкальна“ па праспэктах? Бо не было магчымасьці сабрацца ў цэнтры гораду, ля Опэрнага тэатру, каб годна адсьвяткаваць Дзень Волі»
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў санкцыі супраць дзьвюх кітайскіх кампаній, уведзеныя днём раней падкантрольным яму ж Міністэрствам фінансаў ЗША.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ведамства.
Навукоўца Андрэ Бёма разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка не пусьцілі ў Беларусь. Сямʼя ехала з Украіны. Алена родам зь Беларусі, тут жывуць яе бацькі.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка праходзіць сьвяткаваньне Дня Волі. Акцыю дазволілі мясцовыя ўлады.
Афіцыйнае паведамленьне разьмешчана на сайце прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева.
25 сакавіка 1918 году падпісаная гістарычная Ўстаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Свабода ўзгадвае, чым былі адметныя сьвяткаваньні ў розныя гады.
Калі «Звязда» выходзіла з «Пагоняй» замест зоркі? Хто ўжываў Дзень Волі ў іміджавай рэкляме? Калі «камсамольцы» хадзілі на Чарнобыльскі шлях? Бонусам: Пазьняк пра эротыку, Саладуха пра 80-я, «Знамя юности» пра пэйджэры.
Летась у сьнежні «Арт Сядзіба» абвясьціла краўдфандынг на сьвяткаваньне Дня Волі -— 2019. 19 сакавіка арганізатары кампаніі #БНР101 заявілі, што асноўная акцыя пройдзе ў Горадні 23 сакавіка. Свабода паглядзела, колькі грошай на гэта сабралі.
23 сакавіка ў Калоскім парку адбудзецца канцэрт да Дня Волі, акцыя ўзгодненая з гарадзкімі ўладамі. За дзень да падзеі арганізатары пачалі ўсталёўваць сцэну і агароджу.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
ЗША і Вялікая Брытанія занепакоеныя рашэньнем расейскага суду, які асудзіў ўкраінскага палітвязьня Паўла Грыба на 6 гадоў пазбаўленьня волі, і заклікаюць Маскву неадкладна вызваліць ўкраінца. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Калі адбудзецца выхад Брытаніі з Эўрапейскага зьвязу? І ці адбудзецца ён наогул?
Фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц 27–29 сакавіка наведае Менск. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі адразу некалькі незалежных адна ад адной крыніцаў.
У Горадні і Менску адбудуцца сьвяточныя захады ў гонар 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці можна хадзіць па вуліцах Горадні і Менску зь бел-чырвона-белым сьцягам?
Магчымасьць таго, што Ўладзімір Пуцін пасьля 2024 году ўзначаліць абʼяднаную дзяржаву Беларусі і Расеі, «між іншым закраналася» на двухбаковых сустрэчах працоўнай групы па дамове пра Саюзную дзяржаву.
У Астане раніцай 22 сакавіка затрымалі каля 10 чалавек, сярод якіх была карэспандэнтка «Настоящего времени» Сьвятлана Глушкова. Толькі празь пяць гадзін яе выпусьцілі з аддзяленьня.
«Мне патрэбныя грошы. І ня мне, а вам».
Таямніча зьніклы ў беларускім Гомлі і абвінавачаны ў Расеі ў спрыяньні тэрарыстычнай дзейнасьці ўкраінец Паўло Грыб асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі. Ад моманту ягонага афіцыйнага затрыманьня і да абвяшчэньня выраку мінуў год і сем месяцаў.
Сырыя і Расея раскрытыкавалі заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які выказаў намер ЗША прызнаць поўны сувэрэнітэт Ізраілю над Галянскімі вышынямі.
Бел-чырвона-белыя сьцягі і дзіцячыя вазкі — можна, тэрмасы і «абразьлівыя транспаранты» — нельга.
Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка «Пад Лукашэнкам» пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Адны заяўляюць: «Мы супраць самавольства, проста выйшлі гуляць», другія кажуць пра розныя сацыяльныя праблемы. А трэція перашкаджаюць рэпартэрам весьці здымкі са словамі «Ніякага нэгатыву, Наўрыз!».
«Прэзыдэнт Трамп толькі што ўвайшоў у гісторыю. Пасланьне, якое прэзыдэнт Трамп перадаў сьвету, гаворыць, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць Ізраіль. Мы глыбока ўдзячныя ЗША за падтрымку».
101-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца канцэртамі і культурніцкімі імпрэзамі, акцыяў пратэсту не заплянавана.
Загрузіць яшчэ