Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан папярэдзіў, што дзеяньні расейскіх уладаў і рэжыму Мадура могуць прывесьці да дэстабілізацыі становішча ў рэгіёне, дзе знаходзіцца Вэнэсуэла.
У чым прычына разносу, учыненага Лукашэнкам у Шклоўскім раёне? Ці сапраўды ў беларускай сельскай гаспадарцы бардак? Як рэагуюць чыноўнікі на публічныя разносы ад кіраўніка дзяржавы?
Аляксандар Лукашэнка прэзэнтаваў у адказ ікону з выявай Соф’і Слуцкай, кадры абмену падарункамі паказаў тэлеканал СТБ.
Санкцыі ўжо ўхвалілі ў Міністэрстве фінансаў і Дзярждэпартамэнце, сьцьвярджаюць крыніцы агенцтва.
Брытанскі парлямэнт трэці раз адхіліў плян прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй аб выхадзе з Эўрапейскага Зьвязу. Супраць дамовы прагаласавалі 344 дэпутаты, за — 286.
На думку Астапені, ніхто сур’ёзна ня верыць у такі сцэнар — бо ніхто сур’ёзна не рыхтуецца да яго. Нават тыя, хто кажуць пра такі сцэнар, — «па іх не відаць, што яны зьбіраюцца ваяваць».
Прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў выказваньні аб тым, што беларуская дзяржава паводзіць сябе пасіўна ў справе парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
Візыт фэдэральнага канцлера Аўстрыі Сэбастыяна Курца ў Беларусь - знакавы для Лукашэнкі.
12 верасьня 1995 году пад Бярозай на загад камандуючага супрацьпаветранай абаронай Беларусі генэрала Валерыя Кастэнкі быў расстраляны паветраны шар з двума спартоўцамі — грамадзянамі ЗША, якія ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах «Гардон—Бэнэт 95». Абодва спартоўцы загінулі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — беларускі палітоляг Андрэй Елісееў. Ён адказвае на пытаньне, як будзе праходзіць выбарчая кампанія Лукашэнкі, тлумачыць, чаму ўлады ня пойдуць насустрач нацыянальна арыентаванай частцы грамадзтва, і прадказвае, якія адсоткі будуць агучаныя на прэзыдэнцкіх выбарах
Дакумэнталіст Тукі Енкель расказвае, на чым трымаецца рэжым Нікаляса Мадура, пра тры мільёны эмігрантаў, пра ролю Расеі і пра тое, чаму ўладам важна ствараць «паралельную праўду».
Краіны, якія адмовяцца выконваць рэзалюцыю, могуць апынуцца пад міжнароднымі санкцыямі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Парлямэнт, адкуль «адхілілі» Гуайдо, не прызнае Мадура прэзыдэнтам, а таксама не прызнае паўнамоцтваў прызначанага ім «галоўнага кандтралёра».
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, завяршае гутарка зь вяскоўцамі — пра сельскую гаспадарку, вайну, дэцэнтралізацыю ўлады, самакіраваньне, спосабы зарабіць безь дзяржавы.
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка патлумачыў сытуацыю з аднаўленьнем узроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва паміж Менскам і Вашынгтонам.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Таксама кампанія пагадзілася пакрыць Парашэнку прычыненую маральную шкоду і панесеныя ім судовыя выдаткі.
Калі абсалютна шчыра, я не магу сёньня міліцыі паставіць паводле 10-бальнай шкалы адзнаку 9 або 10, і нават 8 з нацяжкай.
Ва Ўкраіне абнародавалі вынікі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў электаральных сымпатый грамадзян напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 31 сакавіка — згодна з заканадаўствам, з 29 сакавіка забаронена публікаваць перадвыбарчыя рэйтынгі кандыдатаў.
Каб разабрацца з праблемамі сяла, ён прапанаваў перавесьці гаспадаркі на «ваеннае становішча». Што значыць гэтая прапанова, ён не ўдакладніў.
Беларусь застаецца ў саюзе з Расеяй і дзяржавамі Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо заклікаў сваіх прыхільнікаў у гэтую суботу выйсьці на вуліцы па ўсёй краіне, каб дамагчыся «вяртаньня вады, электрычнасьці і газу».
Кіраўніцтва Facebook заявіла, што ўжо ад наступнага тыдня будзе баніць на сваіх плятформах любыя праявы «груп нянавісьці», у тым ліку тых, якія «ўслаўляюць, падтрымліваюць і прэзэнтуюць белы нацыяналізм і сэпаратызм».
Майк Пампэо спадзяецца, што ў найбліжэйшыя дні ён зможа агучыць «дадатковыя захады» для процідзеяньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
27 сакавіка літоўскі суд завочна прыгаварыў былога намесьніка міністра абароны Беларусі генэрал-лейтэнанта ў адстаўцы Ўладзіміра Усхопчыка да 14 гадоў пазбаўленьня волі.
Фэдэральны канцлер Аўстрыі наведае Беларусь 28-29 сакавіка. Паводле інфармацыі амбасады Аўстрыі ў Беларусі, у склад аўстрыйскай дэлегацыі ўваходзяць каля 40 чалавек.
Палата грамадаў парлямэнту Вялікай Брытаніі не падтрымала ніводнага з васьмі альтэрнатыўных падыходаў да Brexit, вынесеных на рэйтынгавае галасаваньне.
Суд у анэксаваным Расеяй Крыме 27 сакавіка адправіў да 15 траўня пад арышт дзевяць крымскіх татараў, якіх затрымалі раней праз падазрэньне ў датычнасьці да дзейнасьці забароненай у Расеі арганізацыі «Хізб-ут-Тахрыр».
«Ён рашуча заявіў аб сваёй поўнай адданасьці ўзброеным сілам ЗША, а не кітайскім вайскоўцам»
Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.
Са «Сьліжамі» фальшывым, фэйкавым аказаўся як раз бардак, нібыта вынайдзены там Лукашэнкам
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што расейскія вайскоўцы павінны пакінуць Вэнэсуэлу. Гэта адбылося пасьля таго, як Масква прыслала войскі і абсталяваньне ў лацінаамэрыканскую краіну, якая перажывае глыбокі крызіс.
Паліцыя раніцай 27 сакавіка тры разы паспрабавала разагнаць удзельнікаў бестэрміновага пратэсту на галоўнай плошчы ў Магасе, дзе людзі патрабавалі адмяніць зьмены ў закон аб правядзеньні рэферэндумаў у Інгушэтыі.
Сама Нобэлеўскакя ляўрэатка тлумачыць, што пазыцыю Пазьняка ёй пераказалі заходнія журналісты.
Да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне застаўся тыдзень. Пасьля абраньня ўвага прэсы і грамадзтва прыкавана ня толькі да яго (ці да яе), але і да жонкі або мужа першай асобы дзяржавы. «Настоящее время» расказвае, зь кім зьвязалі сваё жыцьцё лідэры ўкраінскай перадвыбарчай кампаніі.
Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі абвясьціў пра выпрабаваньні супрацьспадарожнікавай ракеты, якой быў пасьпяхова зьбіты спадарожнік, што знаходзіўся на арбіце.
У штабе кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Зяленскга гатовыя абскардзіць вынікі першага тура выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў кіраўнік перадвыбарчага штаба Зяленскага Іван Баканаў.
Лідэр «Народнай грамады» Мікола Статкевіч параўнаў адзначэньне Дня Волі са сьвяткаваньнямі чарнаскурых рабоў на амэрыканскіх плянтацыях у XIX стагодзьдзі.
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ўлады ўзяліся за стварэньне апазыцыі з раней вядомых і патрыятычна настроеных людзей.
Гэта можа азначаць, што расейскія вайскоўцы будуць дапамагаць прыхільнікам Мадура ў падпарадкаваньні сачэньня і абароне ўрадавай кібэрінфраструктуры.
Аўтары правілаў сьцьвярджаюць, што мэмы ня трапяць пад забарону, як і іншы кантэнт, які лічыцца цытаваньнем, крытыкай, пародыяй або карыкатурай.
Хто пераможа на выбарах ва Ўкраіне: улада, апазыцыя ці трэцяя сіла, пакуль ніхто прадказаць ня можа. У гэтым унікальнасьць кампаніі ва Ўкраіне і яе адрозьненьне ад Беларусі ды Расеі.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 26 сакавіка абмеркавалі стасункі Беларусі і Расеі падчас тэлефоннай размовы.
Палата абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі вечарам 25 сакавіка прагаласавала за тое, каб забраць ад ураду Тэрэзы Мэй паўнамоцтвы вызначаць, якім будзе Брэксыт (выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ) і калі і на якіх умовах ён адбудзецца.
Лідэры беларускай апазыцыі зьвярнуліся да прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага з просьбай падтрымаць інтэрнэт-партал сharter97.org, рэдакцыя якога месьціцца ў Варшаве.
Украінскія і беларускія актывісты ды добраахвотнікі зладзілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю салідарнасьці з затрыманымі у Менску ў Дзень Волі.
Тэлеканал АНТ апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, дзе Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся зьняць з пасадаў «усіх вінаватых» у кепскіх умовах у кароўніку аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёну.
Былы саўладальнік расейскай нафтавай карапарацыі ЮКОС і грамадзкі дзяяч Леанід Неўзьлін на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракамэнтаваў выказваньне Аляксандра Лукашэнкі
«Вінаваты — кайданкі і адразу ў сьледчы ізалятар». «Навокал могілкі — што на вуліцы, што пад дахам».
Афіцыйныя выданьні праігнаравалі канцэрты ў Горадні і Менску, а таксама хапун 25 сакавіка.
Загрузіць яшчэ