Разумею музыканта, які граў на канцэртах да Дня Волі-101 і пасьля сказаў: «Плакаць хочацца». Маўляў, сьвяткавалі як у гета, у абмежаванай прасторы і часе. Аднак мне чамусьці на сьвяце ў Горадні не хацелася плакаць, а было весела, урачыста і сьвяточна.
Хоць чарговы раз незалежная прэса канстатавала — палітыкі-арганізатары зноў не дамовіліся як сьвяткаваць. Лінія падзелу як і мінулы раз прайшла паміж сьвятам-канцэртам і сьвятам-пратэстам. Мікола Статкевіч прыпомніў як год назад частка аргкамітэту «здала палітычны складнік, які быў заўсёды» і «падставіла тых, хто ўсё ж пайшоў на пратэстную акцыю». Канцэрты, праведзеныя сёлета, ён прыраўняў да сьвята чорнаскурых рабоў на амэрыканскіх плянтацыях 19 стагодзьдзя.
А я ўдзельнічаў у гарадзенскім канцэрце-сьвяце і ня ўбачыў там рабоў, ніводнага (можа, адно пераапранутыя «шуняўкі»). Наадварот, Новы парк запоўнілі свабодныя людзі, у тым ліку студэнты ды выкладчыкі гарадзенскіх вучэльняў, якіх загадзя палохалі і папярэджвалі, каб не хадзілі на «шабаш адмарозкаў-нацыяналістаў».
Тысячы чалавек на Дні Волі ў Горадні. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

І намётаў-крамаў з сымболікай хапала на любы густ. І зь дзясятак прыватных бусікаў-кавярань розных формаў і кшталтаў (ня ведаў, што ў Горадні іх столькі). І на сцэне з поўным запалам працавалі Вайцюшкевіч, Вольскі, «Дзецюкі» і іншыя музыкі, якіх ніяк не выпадае залічыць да нявольнікаў.
І арганізавана было як сьлед: апаратура, ахова, мас-мэдыя, трансьляцыя ўжывую. Ніводнага інцыдэнту ня бачыў, валянтэры спакойна хадзілі. І прыехала шмат людзей зь іншых месцаў, даволі аддаленых. Вось зь Пінску старшакляснікі падышлі, папрасілі расьпісацца на бел-чырвона-белым сьцягу.
Праз унікальную гарадзенскую тапаграфію беларускую музыку й сьпевы было чутваць ў цэнтры на галоўнай пешаходнай Віленскай (цяперашняя Савецкая) нібы з суседняй вуліцы. Нацыяналісты, абвешаныя бел-чырвона-белай сымболікай, густа хадзілі па горадзе. Насельніцтва паглядала на гэта трохі задуменна і няўцямна. Бо яму на імпрэзу ісьці забараніла начальства, а тут во музыка грыміць як на першамай, гэныя свабодна ходзяць па горадзе і ніхто іх не чапае. І шмат іх. А сёй-той з гарадзкога насельніцтва па ходзе далучыўся да сьвята, вось хлапец піцу вырабіў з «Пагоняй» (прабачце, тое ўжо не насельніцтва, а грамадзянін).
Ня бачу прычынаў, каб ад такога сьвяткаваньня адмаўляцца. Ёсьць людзі, якія здольныя яго правесьці ня горш за ўладу з усім яе адміністрацыйным рэсурсам — дзякуй ім. Ёсьць людзі, якія гатовыя прыйсьці на імпрэзы, калі тыя не забароненыя. І гэта свабодныя людзі, бо ідуць не па прымусовай разнарадцы, а па ўласнай грамадзянскай волі. І іх шмат, і сабраныя разам, яны паказваюць нашу сілу. Ужо паказалі. Такія сьвяты як рэпэтыцыя, вайсковыя зборы перад паходам. Збор і агляд наяўных сілаў. Бо паход неўзабаве.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.