Нягледзячы на тое, што Лукашэнка зноў і зноў пасьлядоўна дэманструе ваяўнічы антызаходні настрой (апошні прыклад — чарговая сустрэча з Пуціным), Беларусь на мінулым тыдні зрабілася бліжэйшай да Эўрапейскага Зьвязу. Чаму ёсьць падставы для такога сьцьвярджэньня?
Папраўдзе, візыт Шэймана — гэта такая імітацыя, дыпляматычная гульня. Сэнс яе ў тым, каб паказаць, што, маўляў, мы прызнаём незалежнасьць самаабвешчанай Абхазіі дэ-факта, і ўхіліцца ад прызнаньня яе дэ-юрэ.
Зь першых дзён вайны давялося назіраць за тысячамі (насамрэч іх ужо некалькі мільёнаў) уцекачоў на мяжы Ўкраіны і Польшчы. Што зьмянілася на памежжы за гэтыя чатыры месяцы вайны — у назіраньнях карэспандэнта Свабоды.
У сёньняшняй Украіне на кожным рагу можна пачуць, прачытаць, убачыць, адчуць: «Ніколі мы ня будзем больш братамі...» І гэта ў дачыненьні ня толькі да расейцаў, але цяпер ужо і да беларусаў — пасьля таго як рэжым Лукашэнкі падтрымаў расейскую агрэсію і ўсяляк ёй спрыяе.
Самае відавочнае тлумачэньне тэрміновых перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу палягае ў тым, што яны зьвязаны з крызісам ва ўзаемадачыненьнях Расеі зь Літвой.
Дзе могуць шукаць дапамогі людзі, у каго не хапае сілаў на тое, каб падтрымліваць сацыяльна прымальны вобраз бясстрашных гераінь і герояў?
Фэстывалі, прэзэнтацыі, культурныя прасторы — усё, чым так натхнёна поўнілася беларускае жыцьцё яшчэ ў 2019-м — цяпер немагчымае ня толькі фактычна, але і тэарэтычна. Савет Міністраў дазволіць усялякае публічнае варушэньне толькі тым, каго ўключаць у адмысловы Рэестар.
Ляйтматывам выступаў беларускіх удзельнікаў канфэрэнцыі Каліноўскага ў Брусэлі быў такі: прыйшоў час паставіць пытаньне пра інтэграцыю Беларусі ў структуры ЭЗ.
Пасьля пачатку вайны Расіі з Украінай стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася. Пра гэта сьведчаць дадзеныя агульнаўкраінскага апытаньня, праведзенага ў красавіку Сацыялягічнай групай «Рэйтынг»
Генадзь Давыдзька пайшоў у адстаўку з пасады старшыні «Белай Русі». IV зьезд гэтага аб’яднаньня, які адбыўся 18 чэрвеня, выбраў новым старшынём рэктара Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алега Раманава.
Цяпер ужо відавочна: украінска-расейскія стасункі ў будучыні не чакае нічога добрага. Але і ўкраінска-беларускія дачыненьні, бадай што, надоўга атручаныя, нягледзячы на полк імя Каліноўскага і салідарнасьць з Украінай усёй жывой (збольшага цяпер эмігранцкай) беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Куды пойдзе вучыцца беларускі выпускнік нумар адзін 2022 году Мікалай Лукашэнка, уручаць атэстат і залаты мэдаль якому прыяжджаў на мінулым тыдні асабіста міністар адукацыі?
17 чэрвеня Эўракамісія рэкамэндавала даць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ. Гэтае рашэньне можна лічыць гістарычным з шмат якіх прычын.
Шматзадачнасьць і шматвэктарнасьць у Беларусі маюць сваю спэцыфіку. Пакуль адной рукой дзяржава робіць выгляд, што клапоціцца пра блізкаўсходніх уцекачоў, другой рукой яна ж саджае ў турму актывістку Алену Гнаўк, якая казала праўду пра становішча гэтых уцекачоў у Беларусі.
Праслухоўваньне тэлефонных размоваў, шырокае выкарыстаньне сачэньня за апазыцыяй, вышэйшым чынавенствам, іншаземцамі — адметная рыса паліцэйскай дзяржавы. У сёньняшняй Беларусі гэта звыклая практыка.
Суплёт фактараў робіць імавернасьць уступленьня беларускага войска ў вайну больш высокай.
Рэжым Лукашэнкі закрыў у Беларусі сотні грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў. Сярод іх былі дзясяткі, якія займаліся разьвіцьцём нацыянальнай культуры і мовы. Але гэта не азначае, што ў беларусаў больш не засталося магчымасьцяў дбаць пра сваё.
Вайна робіць сытуацыю чорна-белай, спрашчае многія нюансы і адценьні.
Пасьля забароны ўладамі Беларусі «Сабак Эўропы» Альгерда Бахарэвіча 17 траўня стала ясна, што пад забарону рэжыму трапіла ўся жывая беларуская літаратура.
Сьвята 12 чэрвеня, якое цяпер называецца «Дзень Расеі», першапачаткова мусіла быць чымсьці кшталту «Днём дэмакратычнай Расеі». Гэта дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту РСФСР ад СССР у 1990 годзе, важная падзея на шляху да распаду Савецкага Саюзу і падзеньня камуністычнага рэжыму.
У новых падручніках гісторыі Беларусі для старэйшых клясаў вайну Францыі і Расейскай імпэрыі 1812 году называюць «айчыннаю». Аднак архіўныя матэрыялы таго часу пра сустрэчу Напалеона ў былым ВКЛ разьбіваюць гэтае ўяўленьне ўшчэнт.
Катаваньні, арышты, зьдзекі ў турме — гэта яшчэ ня ўвесь арсэнал дыктатуры супраць іншадумцаў. На чарзе — помста тым, хто здолеў пазьбегнуць казэматаў «Амэрыканкі» і Акрэсьціна і знайшоў прытулак за мяжой.
Лукашэнка дамагаецца, каб насельніцтва ня толькі баялася, а яшчэ і шчыра любіла рэпрэсіўны рэжым, які ў беларускім варыянце называецца «дзяржавай для народу».
Першы запал спагады скончыўся, людзі стаміліся, а дапамогі ўкраінскім уцякачкам і ўцекачам, якія трапілі ў краіны Эўразьвязу, трэба ўсё больш. Тое самае і з дапамогай пацярпелым ад уладаў Беларусі. Зрэшты, так бывае пры кожным зацяжным крызісе.
Украіна пад расейскімі бомбамі, Беларусь у расейскім канцлягеры. Напэўна, няма ніводнага чалавека ў краіне, які б штохвіліны не чакаў даносу, ператрусу ці арышту або ўжо не сядзеў.
Задача стварэньня «народнага апалчэньня» вылучана Лукашэнкам пакуль у выглядзе ідэі. Нейкай канцэпцыі, дырэктыўных дакумэнтаў, прававога падмурку дагэтуль няма. Тым ня менш падаецца цікавым, адкуль увогуле ўзялося падобнае даручэньне.
Вайна радыкальна памяняла стаўленьне да краін і іх лідэраў, якія датычныя да агрэсіі супраць Украіны.
За час вайны істотна пагоршылася стаўленьне ўкраінцаў ня толькі да Беларусі як краіны, ня толькі да Лукашэнкі, але і да жыхароў Беларусі, да народу. Гэта паказваюць вынікі дасьледаваньня, якое напрыканцы красавіка сёлета правяла ўкраінская Сацыялягічная група «Рэйтынг».
Напэўна, вы маеце рацыю, што мова — гэта ўсяго толькі сродак зносінаў. Але гэта дакладна не пра нас, беларусаў, і не цяпер.
Пра рэлігійныя аспэкты візыту разважаць ня буду. Але выглядае, што палітычныя матывы ў гэтай паездцы, як мінімум, прысутнічалі, калі не пераважалі.
Увесь мінулы тыдзень сярод культурніцкай грамадзкасьці вялася дыскусія вакол запрашэньня расейскіх дзеячоў у якасьці зорак на экзыльны беларускі літаратурны фэстываль. Праз удзел расейцаў у імпрэзе адмовіліся ўдзельнічаць украінскія літаратары.
Тое, чым займаецца зараз рэжым Лукашэнкі ў Беларусі — гэта найперш прадукаваньне жаху, безнадзейнасьці і нянавісьці. Гэты працэс не бывае бясконцым і рана ці позна дасягае пэўнай мяжы.
Трэцяга чэрвеня адбыліся тэлефонныя перамовы Лукашэнкі і генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша на тэму перавозкі ўкраінскага збожжа празь Беларусь у парты Балтыі ў абмен на зьняцьцё санкцый зь беларускага рэжыму.
Усе мілітарысцкія гульні вакол мяжы з Украінай закліканыя прадэманстраваць ляяльнасьць рэжыму Лукашэнкі Расеі, адцягнуць частку ўкраінскіх войскаў з Данбасу на беларускую мяжу. І адначасова адбіцца ад патрабаваньня Масквы больш актыўна ўдзельнічаць у вайне ва Ўкраіне.
Што адбываецца зь беларускімі людзьмі: ці расколатыя яны на тых, хто за ўладу і хто супраць, ці гатовыя адны адных атакаваць, ці могуць напасьці на Ўкраіну? Заўважце, як часта задаюцца гэтыя пытаньні і як цяжка шукаць на іх адказ.
31 траўня Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. «Самае галоўнае — мы павінны ўмець весьці контрапрапаганду, як яе называлі раней ў Савецкім Саюзе», — заявіў Лукашэнка падчас нарады яе ўдзельнікам, большасьць якіх была ў генэральскіх мундзірах.
Калі гвалт узводзіцца ў культ, ператвараецца ва ўнівэрсальны спосаб вырашэньня ўсіх праблем у краіне, то мілітарызацыя ўсяго грамадзкага жыцьця становіцца магістральным кірункам дзяржаўнай палітыкі.
Нядаўна цэнтар падтрымкі сям’і і мацярынства Матуля выдаў кнігу пра перадабортнае кансультаваньне — падручнік, як адгаворваць жанчыну ад перарываньня цяжарнасьці.
За апошні тыдзень рэзка павялічылася колькасьць паведамленьняў пра падрыхтоўку (ці імітацыю падрыхтоўкі) лукашэнкаўскай арміі да нападу на Ўкраіну: ад стварэньня камандных структураў і закрыцьця памежнай зоны да ўзмоцненай баявой і ідэалягічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў.
Дэ факта Беларусь ператварылі ў «Харкаўскую народную рэспубліку», пасьпяхова правялі «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю», чаго ў самім Харкаве зрабіць не ўдалося.
Здавалася б — вось яна, перамога! Ворагі разгромлены. Тыя, хто не пасьпеў уцячы за мяжу — у турмах, калёніях, на «хіміі», у сьледчых ізалятарах. Лукашэнкава Бастылія набіта пад завязку.
Вярнуўшыся з Сочы, Аляксандар Лукашэнка 26 траўня правёў нараду, падчас якой заявіў пра неабходнасьць умацаваньня ваеннай бясьпекі. Чаго раптам? Што такога новага ён даведаўся ад Пуціна?
На 96-м годзе жыцьця памёр гісторык, публіцыст, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік.
Выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ў Крамлі плянуюць правесьці рэфэрэндумы аб далучэньні да РФ у самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР », у занятай расейскімі войскамі Херсонскай вобласьці Украіны, у самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі, а таксама ў Беларусі.
Чым у большай міжнароднай ізаляцыі аказваюцца Беларусь і Расея, тым часьцей сустракаюцца іх афіцыйныя лідэры. Сёлета ўжо пяты раз. Перамовы Лукашэнкі з Пуціным — гэта такі сурагат, імітацыя замежнай палітыкі.
Няўжо ўдача зноў прыйшла да Аляксандра Лукашэнкі — раней, чым адбылася параза Расеі ў вайне? У абмен на транзыт збожжа з Украіны Захад можа прыпыніць санкцыі супраць беларускага калію.
Краіна, нэўтралітэт якой на працягу пяцідзесяці пасьляваенных гадоў лічыўся ўзорным, уступае ў NATO.
Наста Захарэвіч наведала мітынгі прыхільнікаў і праціўнікаў зносу помніка савецкім вайскоўцам ў сталіцы Латвіі. Захаваньне помніка — гэта не пытаньне павагі да продкаў, а пытаньне, ці прытрымліваецеся вы расейскіх правілаў гульні, лічыць яна.
«Беларускі спорт для мяне памёр» — такое выказваньне часта можна пачуць сёньня сярод колішніх заўзятараў. 2020 год многае зьмяніў у стаўленьні беларусаў да айчыннага спорту.
Загрузіць яшчэ